Астравецкі дзённік. Дзень другі. Працяг


Опубликовано:

Заснежаная дарога ўсё далей заводзіла ўглыб лесу ў кірунку дзяржаўная мяжы. Дзесьці ў гушчары мы прыпыніліся ля невялікага ўзгорка. Тут Стафан Вінцэнтавіч прыгадаў адну легенду.

Заснежаная дарога ўсё далей заводзіла ўглыб лесу ў кірунку дзяржаўная мяжы. Дзесьці ў гушчары мы прыпыніліся ля невялікага ўзгорка. Тут Стафан Вінцэнтавіч прыгадаў адну легенду.

- Мне бабуля ў дзяцінстве распавядала гісторыю, што пачула яшчэ ад сваёй бабулі. На гэтай горачцы стаяла вялікая сасна, і звалі гэту мясцовасць Перкінай гарой. Адкуль назоў пайшоў, кажаш? Дык вось пра гэта і бытуюць дзве легенды, якая больш падабаецца – той веры і давай! Жыў у гэтых мясцінах маладзенькі ксёндз Перка, ды й закахаўся ён у адну прыгажуню, дачку багатага шляхціча. Ды часы тады былі не тыя, што цяпер. Не зразумелі людзі яго пачуццяў, засупярэчыў бацька дзяўчыны, пасыпаліся пагрозы ад касцельных уладаў. Не вытрымаў усяго гэтага юнак і скончыў жыццё самагубствам, павесіўся на сасне. Толькі тады людзі зразумелі, што не дзеля багацця ён адракаўся ад сану, а праз вялікае каханне, якое палала ў сэрцы. Другая легенда ізноў жа пра тога бедалагу Перку і вялікае пачуцце, толькі тут ужо пра любоў да Айчыны. Тыя драматычныя падзеі адбываліся ў часы паўстання Кастуся Каліноўскага 1863-1864 гадоў. Малады ксёндз, нібыта, быў капэланам у паўстанцаў. За гэта яго рускія казакі-карнікі і павесілі.

Зімовы лес

Зімовы лес, фота Лескеця Сяргея, kraj.by

Скончыў расповед мой спадарожнік і прыціх. А я задумаўся над кароткім чалавечым векам, нашай абыякавасцю да мінулага, заклапочанасцю паўсядзённым і пра тое, як знікае свет прыгожых казак і легендаў. Неяк так, моўчкі, мы, зрабіўшы невялікі круг па лясных дарогах, пачалі вяртацца. Па заснежаным лесе шмат не находзішся…

На жаль, не патрапілі мы да балцкіх каменных курганоў, не здолелі знайсці. Штогод усё меней і меней камення на іх застаецца ляжаць. Куды знікла? Руплівыя прадпрымальнікі і рознага гатунку кіраўнікі скупляюць прычэпамі для плота і падмуркаў сваіх сядзіб, лецішчаў, лазняў. За добры воз даюць да ста даляраў. А мясцовыя, не маючы альтэрнатывы зарабіць добрых грошай, радыя і такому бізнэсу. І каму якая справа да аховы помнікаў археалогіі?

Лясная дарога

Зімовы лес, фота Лескеця Сяргея, kraj.by

“Пан” Казлоўскі, заўважыўшы маю роспач і сум, хітра ўсміхнуўся і павёў мяне да чарговай цікавосткі – зачараванага куста лашчыны.

- Гэтая мясцовасць здаўна лічылася сакральнай, тут перакрыжаванне лясных дарог, мяжа лесу і балота. Нашы прадзеды нездарма пабойваліся такіх мясцін, стаўлялі крыжы-абярэгі, што мусілі аберагаць людзей і іх гаспадарку ад рознай нечысці. Не зашкодзіць і тут крыж, бо столькі зданяў тут пабачылі, не ўсе і прыгадаеш. І што толькі з гэтай лашчынай не рабілі: і секлі яе, і карчавалі, і трактарамі выдзіралі… расце сабе, як і расла. Нават жывёлы тут баяцца хадзіць. Сам колькі разоў бачыў! Дойдзе каторая карова да лашчыны і стане як укапаная. Не зрушыць.

Куст лашчыны

Куст лашчыны, фота Лескеця Сяргея, kraj.by

Тут і мая бабуля страху нацярпелася. Ішла з грыбоў, як пачаў ліць лівень. Яна, каб крыху перачакаць непагадзь, прысела пад лашчыну і пачала пераглядаць грыбы. Падняла галаву і бачыць – перад ёй стаіць маленькі белы козлік. Мокры ўвесь, стаіць пад дажджом, галаву на бок схіліўшы. Старая пашкадавала яго і пачала клікаць: "Бедненькі, вымак увесь, хадзі схавайся пад кусцік". А ён ей чалавечым з’едлівым голасам як закрычыць: “Бедны, бедны… Сама ты бедная!”, ды скочыць у яе бок, і … расплывецца ў паветры. Як тут падхапілася мая бабка, як паляцела ў бок вёскі. І непатрэбныя ёй грыбы тыя былі.

Пэўную містыку гэтага месца мне і самому давялося адчуць. Калі я падышоў да куста і дастаў фотаапарат, каб сфатаграфаваць мясцовасць, то на мяне з усіх навакольных вершалін пасыпаўся снег. Дзядзька Стафан, перасцерагаючы, прапанаваў адтуль сысці.

Так, замерзлымі, але цікава павандраваўшы па навакольным лесе, мы вярталіся да хаты, дзе, паабедаўшы і сагрэўшыся травяной гарбатай, я ўскараскаўся на печ і заснуў. І сніліся мне людзі, якіх я не ведаў, і падворкі, што даўно ўжо пазнікалі...

На апусцелым падворку

 фота Лескеця Сяргея, kraj.by

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария