Ашмянскія хутары


Опубликовано:

Станцыю Ашмяны, куды я трымаў свой шлях, ад аднайменнага горада раздзяляе 10 кіламетраў. І падавалася б, што там прывабнага? Звычайная чыгуначная станцыя, вясковыя вуліцы, хаткі. Куды ёй да гістарычных помнікаў горада Ашмяны? Але менавіта дзеля тых вясковых вулачак і ваколіц я сюды накіроўваюся, каб паздымаць старыя хутары. Вабяць яны мяне сваім духам, гаспадарскім укладам. Тут людзі жылі адны, побач з прыродай і сваёй зямлёй. Сюды адсяляліся самыя заможныя і працавітыя гаспадары, якія мазалямі нажывалі ўласнае багацце.

 Драўляны крыж ля чыгуначнай станцыі "Ашмяны".

Драўляны крыж ля чыгуначнай станцыі

Дызель павольна прыпыняецца, шыпяць дзверы, і я на пероне. Мяне сустракае старэнькі будынак вакзала з надпісам “Ашмяны”. Пярэстка пафарбаваны, ён страката выглядае на фоне зімняй шэрані і снегу. За вакзалам стаіць драўляны крыж, і віляе дворыкамі дарога. Па ёй я накіроўваюся да свайго старога знаёмага Уладзіка, знанага ў гэтых краях гаспадара. На яго падворку чаго толькі не пабачыш! Тут і фазаны і куры розных пародаў, і галубы з індыкамі, у хлеўчуку стаіць дзікая каза і в’етнамскія парасяты. Сапраўдны аматар экзотыкі.

Хатняя гаспадарка майго сябра

Хатняя гаспадарка, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Хатняя гаспадарка, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Уладзік – мой праваднік па навакольных лясах і палях, бо хто як не ён, заўзяты паляўнічы, ведае ўсе сцежкі і дарожкі, што вывядуць нас на хутары. Адметна, што ў дарогу выпраўляцца мы будзем не на роварах ці машыне, як звычайна я вандрую, а на санях. І гэта не дзеля “эстэтыкі”, проста па-іншаму не дабярэшся. Дарогі год ад года зарастаюць, усё меней людзей па іх ходзяць.

Па снезе рыпяць сані, мільгацяць хваінкі, і з-за ўзгорка выглядаюць чорныя стрэхі хацінак. На жаль, хутар ужо апусцелы. Апошнія жыхары прыязджаюць толькі ўлетку, пажыць успамінамі аб былым ды на чыстым паветры пахадзіць. А зімой – да дзяцей у горад.

На апусцелых хутарах Мяжаны і Падпруддзе

Вандроўка па ашмянскіх хутарах, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Вандроўка па ашмянскіх хутарах, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Сіратліва стаяць хлеўчукі і свіраны, трухнеюць апусцелыя дамы. Снег ламае стрэхі і тым самым прыспешвае зяняпад пабудоў. Прырода адваёўвае ў чалавека сваю прастору. А яшчэ дваццаць год таму суседзі сварыліся за мяжу на гародчыку, за сенакосы і сады, бо зямля была найбольшым багаццем. І хто б мог падумаць, што яна стане нікому непатрэбнай. Ляціць час, змяняюцца вёскі і гарады, увесь час штосьці сыходзіць і ствараецца новае.

Відаць, хутарам наканавана знікнуць альбо трансфармавацца пад лецішчы ці аграсядзібы. Адно шкада, што знікае пэўны пласт культуры, лад жыцця. За сайдынгам і шклапакетамі нівелююцца рэгіянальныя асаблівасці архітэктуры, здзіраюцца ліштвы і вільчакі – і праз нейкі час традыцыйны стыль пабудоў мы пабачым толькі ў кнігах па этнаграфіі альбо ў тых самых Дудутках.

Тут больш няма гаспадароў. Хутар Мяжаны

Вандроўка па ашмянскіх хутарах, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Вандроўка па ашмянскіх хутарах, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Таму, не марнуючы часу, фатаграфую пахіліўшыяся хаткі, каваныя завесы і клямкі, ваканніцы і стрэхі. Здымаю не спяшаючыся, быццам апошні раз бачу. Калі яшчэ давядзецца тут пабываць? Не атрымалася нам сустрэцца з гаспадарамі, пагаманіць пра мінулае, але думаю патрафіць “фотакарткамі” перадаць усё тое багацце і хараство.

Вандроўка па ашмянскіх хутарах, фота Сяргея Лескеця, kraj.by

Павольна хіліцца вечар, цісне мароз. Побач з нашымі санямі скача жарэбчык, быццам задаволены вяртаннем у вёску. На станцыі гудзе цягнік, якім мушу вяртацца. Развітваюся з сябрам і захожу ў душны вагон. Людзей няшмат, але шумна і мітусліва. У мяне адразу ўзнікае ўражанне, што я не туды патрапіў, мяне цягне да лясной цішы ды спеву ветра, паху старога дрэва і хвой, рыпення снега пад нагамі. А мы тым часам прыспешваем ход.

Больш здымкаў з вандроўкі па ваколіцах станцыі Ашмяны, хутароў Мяжаны і  Падпруддзе можна пабачыць у фотагалерэі Края.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сяргея Лескеця

МНЕНИЯ ПОЛЬЗОВАТЕЛЕЙ

  • Волосевич Александр 5 мая 2012 в 21:16:45
    Да, действительно верно подмечено, что целый культурный пласт пропадает и не дай бог будет радовать нас только с фотоснимков.
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария