Казка пра яловую лучынку


Опубликовано:

Завiруха пачалася знянацку. Нiхто яе i не чакаў, калi на вёску разам з халодным ледзяным ветрам наляцелi цяжкiя ад снегу хмары.

Зараўла ўголас, загаласiла, замяла шляхi адразу. Згубiўся пералесак у белым мiльганнi i вёска, накрытая тоўстай пуховай коўдрай, знiкла. А якi быў цудоўны дзень. Ад марозу патрэскваў плот, свяцiла добрае сонейка. I што гэта з прыродай зрабiлася, навошта яна гэтак узлавалася на людзей?

З клубамi марознага паветра ў хату ўвайшоў бацька. Ён абтрос з кажуха на дол мокры cнег i прамовiў:

- Канец свету ды i толькi. Сцяжынку з лесу ўміг замяло. Гурбы ўжо па пояс, дахаты ледзь дацягнуў свае санкi. – I кiнуў каля грубкi доўгi яловы смаляк.

- Навошта, бацька, ты цягнуў яго з лесу? У нас хапае ў сенцах бярозавых дроў? – запытаў малы Валодзька, шасцiгадовы сынок гаспадара i падбег да бацькi.

- Завiруха толькi пачалася i сцiхаць не збiраецца, да ранiцы замяце нашу хатку пад самую страху. Правады парве, такое i раней здаралася, застанемся без святла. Вось смаляк на свечкі i пойдзе.

Валодзька паглядзеў на бацьку – жартуе той, як заўсёды, а можа праўду гаворыць? I як гэта з ялiны свечкi можна зрабiць, воску ж няма. Але сеў за стол i пачаў рабiць урокi.

Бацька тым часам шчапаў смаляк на роўныя доўгiя палачкi, i па хаце паплыў густы яловы дух, быццам ялiну з лесу нехта прынёс.

- Вось табе i свечачкi на вечар, можа i хопiць, а там, магчыма, i завiруха сцiхне.

Раптам маленькая лямпачка некалькi разоў мiльганула i патухла. Хату абгарнула густая цемра, a за акном, як галодны звер, завывала непагадзь, кiдалася ў дзверы, бiла з усёй моцы ў сцяну. Здавалася, што яшчэ трошкi i ўварвецца яна ў хату, залютуе, змяце і замарозiць усе жывое на сваім шляху.

Але што гэта? Каля самага стала ўспыхнуў агеньчык i асвяцiлася хата. Бацька трымаў у руках запаленую трэсачку, яна i давала такое дзiвоснае, казачнае святло. Цемра схавалася пад грубку i ложак. І што ні спрабавала зрабiць на двары завiруха – было зусiм не страшна.

- Лучынка ў доўгую зiмовую ноч заўсёды народу дапамагала. Пры ёй пралi жанкi кудзелю, ткалi на кроснах, варылi ежу i сустракалi гасцей. Яе святло назаўсёды засталося ў нашых сэрцах, як знак барацьбы з холадам i змрокам. Маленькая, але святла хапае, каб хату асвяцiць.

З гарышча, з-пад няшчыльна зложаных дошак на стол пасыпаўся жоўты пясок. У грубцы гарэлi бярозавыя дровы. У хаце было цёпла i суха.

- Злуй, халодная завiруха, але я цябе зусiм не баюся. Палохай у полi свае гурбы снегу, a ў лесе бедных звяроў, – прамовіў Валодзька, засынаючы ў ложку. I ў сваiм дзiцячым сне бачыў, як малая лучынка адганяла ад хаты вялiкае мноства снежных ваўкоў, а тыя, пабачыўшы яе жоўтае святло, хавалiся, хто – пад вялiкiя гурбы снегу, хто – у цёмны лес, а хто i за далёкую рэчку.

Святло тоненькай лучынкi дзялiлася ўсiм добрым з хлопчыкам, вучыла не палохацца цемры і спадзявалася, што яно назаўжды застанецца ў памяцi сына гаспадара. Вырасце Валодзька i стане... Але ж прабачце, гэта будзе ўжо зусiм іншая гiсторыя. Да пабачэння, дарагiя мае чытачы, да наступнага разу.

Постоянный адрес статьи:
Если вы заметили ошибку в статье и хотите сообщить нам об этом, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Все статьи Сергея Брандта
  • Я не зарегистрирован
  • Я зарегистрирован
  • Имя (не заполнять) Email (не заполнять) Год (не заполнять)

    Добавить комментарий

    Отправить
    Правила размещения комментария
  • Добавить комментарий

    Войти и отправить
    Правила размещения комментария