Последние комментарии

Сяргей Лескець

  • Адкуль: Беларусь, Маладзечна
  • Записей: 80

Вішнева

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі
30 ноября 2012, 23:09

Рэчка Тартак

Невялікі аповяд пра маленькую рэчку і вяртанне “панскай рыбы”.
Сяргей Лескець 30 ноября 2012, 15:31

Хроніка жыцця Краю. Лакцяны, Крайск, Буда, Валожын. 1914 год

Сяргей Лескець 30 ноября 2012, 15:04

Хроніка жыцця Краю. Вішнева, Ашмяны, Клюшчаны, Смаргоні. 1914 год

Некалькі цікавых навін з мінулага нашага краю напярэдадні Першай сусветнай вайны.
Сяргей Лескець 30 ноября 2012, 14:47

Хутар Лужышча

Раніца ў нядзелю выдалася на дзіва туманнай і прыгожай. Выпаўшы за ноч невялікі снег дадаваў у гэта хараство яшчэ больш каларыту, а цёмныя сілуэты дрэваў, то з’яўляючыся, то знікаючы, акрэслівалі ў наваколлі містычную маляўнічасць
Сяргей Лескець 26 ноября 2012, 1:36 2

Варона

Вёска Варона Астравецкага раёна раскінулася на перакрыжаванні дарог з Варнянаў у Кемелішкі і з Міхалішак да Катлоўкі. Тут, падаецца, ніколі не прыпыняецца рух аўтамабіляў: побач беларуска-літоўская мяжа.
Сяргей Лескець 20 ноября 2012, 12:41

Міхалішкі

Мястэчка Міхалішкі, што размешчана ў 35 кіламетрах на поўнач ад Астраўца, бярэ свой пачатак з далёкага 1518 года. Ужо ў тыя даўнія часы тут, на берагах Вяллі, побач са старажытным шляхам з Вільні да Полацка, людзі ўдала выкарыстоўвалі геаграфічнае размяшчэнне свайго мястэчка.
Сяргей Лескець 18 ноября 2012, 22:49

Мамаі

Вёска Мамаі знаходзіцца на поўдзень ад Вілейкі, ляжыць на правым беразе ракі Вяллі. Дзякуючы прыгожаму наваколлю, блізкаму лесу і непаўторным краявідам мясціны яе здаўна аблюбавалі заможныя менчукі.
Сяргей Лескець 14 ноября 2012, 13:14

Вайнідзеняты

Вёска Вайнідзеняты знаходзіцца ў 5-7 км на поўнач ад Смаргоні, на левым беразе ракі Вяллі.
Сяргей Лескець 13 ноября 2012, 9:28 1

Лужышча

Вёска Лужышча знаходзіцца ў Ашмянскім раёне ў пяці кіламетрах ад мястэчка Гальшаны, побач з Дугой Струвэ.
Сяргей Лескець 6 ноября 2012, 13:52

Валодзькава

Вёска Валодзькава знаходзіцца на поўнач ад горада Глыбокае, на ўскрайку прыгожага і чысцюткага возера, між хваляў зялёных узгоркаў.
Сяргей Лескець 1 ноября 2012, 22:30

Хроніка жыцця Краю. Хаценчыцы, 1921 год

Сяргей Лескець 26 октября 2012, 10:34 2

Хроніка жыцця Краю. Баруны. 1921 год

Да гісторыі Беларускай вучыцельскай семінарыі ў Барунах
Сяргей Лескець 26 октября 2012, 10:10

Хроніка жыцця Краю. Маладзечна, 1921 год

Сяргей Лескець 26 октября 2012, 9:12

Сямейны альбом

Вельмі люблю старыя фотакарткі, тыя што захоўваюцца ў бабуліным куфэрку ў старэнькім альбоме з пажаўцелымі старонкамі. Яны адрозныя ад сягонняшніх. У той час фатаграфія каштавала вялікіх грошай, і не кожны мог сабе дазволіць такой раскошы, таму можна лічыць, што трымаеш у руках сапраўдны скарб.
Сяргей Лескець 26 октября 2012, 8:06

На зломе часоў і пакаленняў

Усё часцей ад аднагодкаў даводзіцца чуць слова “загугліць”. Нічога не зробіш, глабалізацыя бярэ сваё. Зараз кожны можа хутка і аператыўна спраўдзіць любую інфармацыю ў інтэрнэце праз пошукавікі і сайты, а яшчэ год 15-20 таму ў пашане былі энцыклапедыі і даведнікі. Падавалася, нічога не змянілася. Тая ж інфармацыя, нават больш даступная. Вось толькі праз гэтую даступнаць і інфармацыйную засмечанасць сапраўдных ведаў застаецца вельмі мала. Калі раней вы не спяшаючыся чыталі кнігі, гарталі часопісы, чакалі выхаду свежай газеты, то зараз шукаем інфармацыю па загалоўкам у сацыяльных сетках і інтэрнэт-СМІ. “Пакаленне трох клікаў” – так нас пачалі называць. Мы сталі мітуслівыя і нецікаўныя.
Сяргей Лескець 19 октября 2012, 17:18

Нявесцін камень на Ашмяншчыне

Каля вёскі Агароднікі на Ашмяншчыне ёсць урочышча Рамбоўскі Роў. Падобна на тое, што калісьці там віравала рэчка, якая разам з ацалелай да сёння крыніцай улівалася ў рэчку Ашмянка. У старым рэчышчы можна пабачыць вялізны валун, які вядомы сваёй незвычайнай гісторыяй.
Сяргей Лескець 19 октября 2012, 13:47

Беларускі Некропаль

Вельмі часта на старых могілках трапляюцца паламаныя старасвецкія крыжы, помнікі. Такое мне бачыць даводзілася ледзь не ў кожнай вёсцы. Хто змог на такое адважыцца, зняважыць памяць дзядоў і прадзедаў?
Сяргей Лескець 9 октября 2012, 5:14

Хроніка жыцця Краю. Жодзішкі, 1924 год

У 20-30-я гады мінулага стагоддзя позіркі беларускага грамадства не аднойчы скіроўваліся ў бок мястэчка Жодзішкі. І гэта не выпадкова, бо пачынаючы з 1924 года тут жыў і працаваў вядомы беларускі незалежніцкі і рэлігійны дзеяч, перакладчык Новага Запавета на беларускую мову кс. Вінцэнт Гадлеўскі. Дзякуючы яго намаганням у мястэчку завіраваў і без таго моцны беларускі рух, у касцёле пачаліся беларускія казанні, паслухаць якія прыходзілі як каталікі, так і праваслаўныя не толькі з Жодзішак, але і з суседніх вёсак. Да гэтай тэмы мы яшчэ не раз вернемся, а пакуль прапаную вам паглядзець на хроніку жыцця мястэчка ў 1924 годзе.
Сяргей Лескець 8 октября 2012, 17:22