Афиша

Будславский фест – 2021

Дата Место
2 июля Костел Успения Пресвятой Девы Марии в Будславе
3 июля Костел Успения Пресвятой Девы Марии в Будславе

Урачыстасці ў гонар Апякункі Беларусі Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі пройдуць у 2021 годзе ў пятніцу, 2 ліпеня, і ў суботу, 3 ліпеня, паведамляе catholic.by.

Нягледзячы на пажар урачыстасці адбудуцца без зменаў.

Урачыстасці ў Будславе сёлета пройдуць у традыцыйным фармаце, але з захаваннем належных санітарных прадпісанняў і без арганізаваных пілігрымак. Тым не менш, усе ахвотныя могуць ладзіць пілігрымкі ў індывідуальным парадку. Так было і летась, калі ўпершыню ў новай гісторыі Будслаўскага фэсту з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў Нацыянальны санктуарый не ішлі вялікія арганізаваныя групы пілігрымаў.

У Пастырскі год, які ў Касцёле на Беларусі асаблівым чынам прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і адраджэнню касцёльных структур у нашай краіне, дэвіз Будслаўскага фэсту ўзяты з Ларэтанскай літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі: «Маці Касцёла, маліся за нас».

Ён сугучны дэвізу Пастырскага года: «Касцёл – сакрамэнт паўсюднага збаўлення. „Брамы пякельныя не перамогуць яго” (Мц 16, 18)».

Праграма будзе дададзеная пазней.

Расклад цягнікоў з Маладзечна

Расклад цягнікоў з Вілейкі