Веснавы спеўны сход у Вілейцы

Прыходзьце да нас, вясну гукаць будзем!

Напачатку веснавы настрой нам прынясе ансамбль «Чабарок» – фальклорны калектыў з Вілейскай гімназіі№2 пад кіраўніцтвам Таццяны Кароткі.

Далей заспяваем разам з непаўторным гуртом «Мярэжа», у якім адны з найцікавейшых ваканальніц народных песень.