Вілейскае раённае свята Троіцы

Вілейскае раённае свята Троіцы

Штогод у Вілейскім раёне адзначаецца свята Троіцы. Сёлета яно адбудзецца 16 чэрвеня ў аграгарадку Любань пад назвай “Троіцу гуляем, лета сустракаем”, паведамляе сайт Вілейскага райвыканкама.

У гэты дзень супрацоўнікі і ўдзельнікі калектываў аматарскай мастацкай творчасці ДУК “Цэнтралізаванная клубная сістэма Вілейскага раёна” прадставяць на сцэне сёмушныя абрады “Кумленне” і “Ваджэнне куста”. Цікавым момантам свята стане конкурс “Я − нявеста”, дзе сярод усіх удзельніц абяруць самую лепшую нявесту.

Акрамя гэтага, наведвальнікаў мерапрыемства чакаюць: святочная канцэртная праграма, шматлікія выставы-продажы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гандлёвыя рады.

Прыходзьце, будзе весела!

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован