Гуканне вясны ў Вязынцы

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы зноў запрашаюць усіх у Вязынку разам гукаць вясну!

У праграме – традыцыйныя веснавыя песні на гары і карагоды разам з усімі ўдзельнікамі свята. Згодна старажытнай традыцыі топчам зямлю, грэем яе і абуджаем. Гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная інструментальная музыка, вясёлыя танцы і кірмаш рамёстваў.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток у касе музея ці на ўваходзе. Кошт квіткоў: дарослыя – 4 руб., студэнты – 3 руб., дзеці – 2 руб.

☎ +375 (29) 706-09-40

Даехаць да Вязынкі можна цягніком Маладзечна-Мінск. Расклад руху – у спецыяльным раздзеле kraj.by. Дарога ад Маладзечна да Вязынкі займае каля гадзіны.

Глядзіце, як гэта было ў мінулыя гады.