Міжнародны дударскі фэст на Глыбоччыне

Праграму фэсту kraj.by прадставілі арганізатары.

Трэці міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў на Глыбоччыне
«Дударскі рэй – 2019»

Праграма

З удзелам дудароў з Харвацкага Загор’я (Харватыя), з рэгіёну Радавіш (Македонія), з Вялікапольшчы (Польшча) і з рэгіёну Казла (Польшча), а таксама з дударамі з Паазер’я і іншых дударскіх рэгіёнаў Беларусі.

3 мая/пятніца

12.00 – 14.00 Адкрыццё фэсту. Абыгранне помнікаў дудароў-песняроў. Алея знакамітых землякоў. Плошча 17 Верасня. Глыбокае

17.00 – 19.00 Шэсце дудароў. Гала-канцэрт «Дударскі рэй на Глыбоччыне». Г.п. Падсвілле

20.00 – 21.00 Канцэрт у санаторна-курортным комплексе «Пліса»

4 мая/субота

12.00 – 14.00 Прэс-канферэнцыя з удзелам сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў і ўдзельнікаў фэсту. Глыбоцкая цэнтральная раённая бібліятэка. Вул. Энгельса, д. 41а

17.00 – 19.00 Вечарына «Дуда спеўная» (майстар-класы, танцы). Танцавальная зала Глыбоцкага гарадскога дома культуры. Вул. Камуністычная, д. 10

5 мая/нядзеля

11.00 Урачыстая служба з удзелам дудароў. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Вёска Удзела