Фэст Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле

15 і 16 ліпеня ў Мядзелі адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Маці Божай Шкаплернай, паведамляе catholic.by.

Праграма ўрачыстасці

15 ліпеня

18.00 – святая Імша ў касцёле і заканчэнне навэнны да Маці Божай Шкаплернай
19.00 – набажэнства Крыжовага шляху па мядзельскай Кальварыі

16 ліпеня

12.00 – святая Імша ў касцёле ў гонар Маці Божай Шкаплернай
18.30 – урачыстая адпустовая святая Імша ў гонар Маці Божай Шкаплернай з эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.

Узначаліць цэлебрацыю Імшы і прамовіць Божае слова падчас яе а. Стэфан Пупейка OFM з Ордэна францішканаў.

Кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў адпустовых набажэнствах.

Фото с сайта ru.wikipedia.org