Свята вышыванкі ў Ашмянах

2 ліпеня на пляцоўцы каля раённага цэнтра культуры пройдзе свята вышыванкі. У праграме – канцэрт “Беларускія матывы”, работа тэматычных фотазон і выстаў, узнагароджанне ўдзельнікаў анлайн-чэленджу “Вышыванка яднае”, майстар-класы па народных рамёствах і многае іншае. Арганізатары запрашаюць далучыцца да святкавання і прыйсці, апрануўшы вышыванку, паведамляе "Ашмянскі веснік".