Выстава «Вайна. Перамога. Памяць» у Вілейцы

Дата Время Цена Место Примечание
1 июня Вилейский краеведческий музей последний день работы выставки

«Увага, кажа Масква! 8 мая 1945 года ў Берліне прадстаўнікамі Германскага камандавання падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі германскіх узброеных сілаў. Вялікая Айчынная вайна, якую вёў савецкі народ супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пераможна завяршылася! Германія цалкам разгромлена. Вечная памяць загінуўшым у баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы! » – менавіта гэтыя словы гучалі ва ўсіх радыёпрымачоў нашай краіны ў далёкім 1945 годзе. Іх гаварыў, які стаў усім родным за гады вайны, Юрый Левітан – дыктар Савецкага Саюза. Вайна скончана. Людзі радаваліся. Прыйшоў канец Вялікай Айчыннай вайне, і яна завяршылася Вялікай Перамогай!

У памяць пра Вялікую Перамогу ў Вялікай вайне прысвечана часовая экспазіцыя, арганізаваная ў выставачнай зале Вілейскага краязнаўчага музея, якая пройдзе ў рамках патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае» і 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гісторыя і трагедыя вайны, гераізм і подзвіг у фотаздымках, дакументах, паштоўках, ваенных лістах, якія сёння з'яўляюцца экспанатамі з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея.

Але галоўныя героі часовай экспазіцыі – людзі, нашы дзядулі і бабулі, прадзеды i прабабулі, якія глядзяць на нас ужо з фотаздымкаў 35-гадовай даўніны. Па-рознаму склаліся іх лёсы, хтосьці з іх ваяваў на франтах вайны і сустракаў Перамогу удалечыні ад дома, нехта ваяваў у тыле ворага. Многія не змаглі пасля вайны вярнуцца ў родныя мясціны і Вілейшчыне, стала для іх другой радзімай. Вайна адбілася на жыццях ўсіх людзей без выключэння.

Лісты ваенных гадоў, пра што кажуць яны? Цудам ацалелыя ў палявой сумцы салдата, цудам ацалелыя ў архівах сям'і.

Унікальныя па-свойму матэрыялы з фондаў музея дапаўняе выстава лістоў «Вайна і каханне» з сямейнага архіва архітэктара Галіны Левінай. Экспазіцыя распавядае гісторыю кахання ў ваенных лістах бацькоў заслужанага архітэктара Рэспублікі Беларусь Леаніда Левіна, аднаго з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь», які збярог і увекавечыў ваенную перапіску сваіх бацькоў. У лістах - пра подзвіг салдата – байца Мендэля Левіна і пра лёс яго жонкі Лізы, якая з двума сваімі дзецьмі эвакуіравалася на тэрыторыю Кіргізіі. Пісаў бацьку лісты і яго сын Лёня, якому было пяць гадоў, калі пачалася вайна. У прадстаўленых лістах няма жаху вайны, але ёсць бясконцая любоў і пяшчота.

Аб Вялікай Айчыннай вайне шмат сказана і напісана. Але толькі тыя, хто выжыў у страшныя гады, можа сапраўды зразумець праўду пра вайну, зразумець тую незаменную цану Перамогі. Нам жа застаецца толькі памятаць – памятаць пра Вялікую вайну і пра Вялікай Перамозе.

Мы памятаем... Памятаем пра тых, хто ваяваў і пра тых, хто выжыў. Час бярэ свой і з кожным днём становіцца ўсё менш удзельнікаў і сведак вайны. І надыдзе той момант, калі на зямлі не застанецца ні аднаго чалавека, хто б мог сказаць, што сапраўды памятае Вялікую Айчынную вайну. Але мы не можам забыць. Пакуль мы памятаем – мы жывем!

Вольга КОЛАСАВА, навуковы супрацоўнік
Фатаграфіі прадастаўленыя Вольгай КОЛАСАВАЙ

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован