Выстава ваенных артэфактаў у Докшыцах

Выстава ваенных артэфактаў у Докшыцах

Докшыцкі раённы Дом рамёстваў з 9 мая па 5 ліпеня запрашае наведаць выставу ваенных артэфактаў «Сведкі Перамогі», прысвечаную 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведамляе Докшыцкі райвыканкам.

Выстава стала вынікам праекта «Сведкі Перамогі», падчас якога вялася пошукавая праца сярод жыхароў Докшыцкага раёна. На выставе прадстаўленыя артэфакты гадоў Вялікай Айчыннай вайны: баявыя ўзнагароды, лісты з фронту, фотаздымкі ваенных гадоў і іншыя. На працягу работы выставы, кожны жадаючы можа папоўніць яе рэчамі, якія маюць дачыненне да ваенных гадоў.

Добавить комментарий

Я не зарегистрирован

Ваша личная информация не будет опубликована.
Поля, отмеченные *, обязательны

Я зарегистрирован