Бясплатны канцэрт арганнай музыкі

Шчыра запрашаем наведаць 13 жніўня (нядзеля) канцэрт арганнай музыкі, які адбудзецца ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі в. Краснае. Пачатак – каля 12.30 (пасля святой Імшы на 11.00). Канцэрт арганізуецца з нагоды 105-годдзя асвячэння святыні. На гістарычным аргане Вацлава Бернацкага (15 рэгістраў, ІІ мануалы, педаль) прагучаць творы вядомых кампазітараў у выкананні Дзмітрыя Лотава (арганны майстар Маскоўскай Філармоніі, Вялікага Тэатра, школы ім. Гнесіных, святар евангеліцка-лютэранскай парафіі) і Віктара Кісценя (арганіст парафіі св. Роха ў Мінску, супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі, кампазітар). Уваход вольны.