Любкі-фэст

Прывітанне!

Вас вітае Любкі-фэст!

Дзень х – 17.08.19

Гэтым разам мы вырашылі не проста хораша патанчыць, але і занырнуць у кантэкст месца, у якім усё адбываецца.
Любэцкая памяць. Гэта тое, што прыцягвае і захапляе!

Там ёсць, на што паглядзець і ёсць, што паслухаць.

Праграма фэсту

12.00 - адкрыццё фотавыставы «Любэцкія»
12.00-15.00 - дзіцячай пляцоўка
12.30 - прызентацыя мапы: «Любкі: сядзібы і ваколіцы»
13.00 - экскурсія па Любках ад мясцовых жыхароў
14.00 - абед
15.00 - Спеўны сход з каралеўскімі бабулямі
16.00 - 18.00 - вольны час (лес, грыбы, ягады, рэчка)
18.00-19.00 - майстар-клас па вілейскіх танцах ад Зінаіды Губаравай-Крупскай
19.00-20.00 - вячэра
З 20.00 - танцы да апошняга музыкі)

18.08 у 9.00 – сняданак

Каб трапіць на фэст трэба АБАВЯЗКОВА зарэгістравацца.

Адназначна #абыпалюбоўна

Афіша: Алег Чырыца

Любкі-фэст 2019