Экспедыцыя па Маладзечанскім краі

Доўга этнаграфічны клуб "Кола" для гэтага спеў-саспяваў, а, нарэшце, вырашыў зладзіць экспедыцыю, экспедыцыйку, экспедыцаня - як пойдзе! - па сваім Маладзечанскім краі.

Што такое экспедыцыя? Гэта судакрананне з жывой народнай культурай, цікавыя размовы з мудрымі старэйшымі людзьмі, краявіды тваёй радзімы і мясцовая гаворка!

Ты можаш далучыцца да нашай выправы!

калі: 10-16 чэрвеня
дзе: Маладзечанскі раён (базуемся ў Маладзечне)
хто: колаўцы і ты!

Запісвацца тут.

Па ўсіх пытаннях: Вольга ці Ганна