«Фэст экскурсаводаў – 2019» у Глыбокім

«Фэст экскурсаводаў» – гэта цэлы шэраг бясплатных экскурсій па Беларусі, прымеркаваных да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка).

Галоўная задума фэста – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны штодзень.

Арганізатарамі «Фэста экскурсаводаў» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускi фонд культуры.

Глыбокае

У Глыбокім адбудуцца 2 экскурсіі:

Квэст-экскурсія «Знаўца Глыбоцкага краю» – пачатак 13 і 14 красавіка ў 13.00 на Цэнтральнай плошчы. УВАГА! адрас з'яўляецца прыкладным. Дакладнае месца збору экскурсii ўдзельнікі атрымаюць на пошту пасля рэгiстрацыi.

13 красавіка – для людзей з інваліднасцю. Квэст-экскурсія з элементамі гульні, якая ўлічвае асаблівасці экскурсантаў. Прызначана для жыхароў горада, якія маюць уяўленне аб ім, і дазваляе пашырыць іх веды аб роднай мясціне.

14 красавіка – квэст-экскурсія з элементамі гульні для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту (25-30 чалавек).

«Велесов Путь, По пути к хаски, Событийный тур (Путь сердца, Эколэнд, Miss Extreme World)» – правядзе Наталля Трафімава. Этна, тэматычныя і падзейныя маршруты паміж турыстычнымі аб'ектамі рэгіёну, з улікам пэўнай этнатэматыкі або прымеркаваныя да пэўнай падзеі. 

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

1. На экскурсіі Фэсту экскурсаводаў рэгістрацыя адбывацца праз сайт https://festguides.by/
2. Кожны чалавек рэгіструецца асобна
3. На адзін дзень Фэсту вы можацце зарэгістравацца не болей чым на 3 экскурсіі (калі на аднаго чалавека прыходзіць рэгістрацыя больш, чым на 4 экскурсіі ў дзень, арганізатары маюць права скасаваць іх)
4. Пры планаванні часу ўлічвайце, што працягласць экскурсіі ў сярэднім складае 1,5 гадзіны
5. Сябры, пасля таго, як вы зарэгістраваліся на тую ці іншую вандроўку, вам на пошту павінна прыйсці ПАЦВЕРДЖАННЕ РЭГІСТРАЦЫІ з дакладным адрасам пачатку экскурсіі. Калі вы не атрымалі паведемлення ў адказ, значыць:
- праверце папку СПАМ
- магчыма, вы ўвялі некарэктны адрас сваёй пошты, і не зможаце знайсці месца пачатку экскурсіі. У гэтым выпадку пішыце на festguides@gmail.com.