Гадзіна Зямлі

30 сакавіка ў Беларусі на гадзіну пагаснуць агні і падсветка вядомых помнікаў, знакавых установаў, адміністратыўных будынкаў і інш. Такім чынам нашая краіна ў 11-ы раз далучаецца да глабальнай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”, паведаміла kraj.by таварыства “Зялёная сетка”

Гадзіна Зямлі – сусветная экалагічная акцыя, закліканая прыцягнуць увагу да глабальных праблем чалавецтва і наваколля. Праз простае дзеяння, адключэнне святла і асвятлення роўна на адну гадзіну, з 20.30 да 21.30 па мясцовым часе, краіны і людзі дэманструюць сваю неабыякаваць да стану навакольнага асяроддзя, змянення клімату і праблемы абмежаванасці прыродных рэсурсаў. Паказваюць сваё жаданне дзейнічаць накарысць планеце.

У мінулым годзе да акцыі далучылася 188 краін, сярод якіх была і Беларусь.