Афиша

Спектакль «Паўлінка» ў Маладзечне

Сёлета ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне пройдзе 11-12 чэрвеня. 13 чэрвеня будзе дадатковы канцэрт «Песняроў».

12 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паставіць у Маладзечне «Паўлінку».

Гэта легенда беларускага тэатра, якая кожнай хвілінай сцэнічнага дзеяння далучае да нацыянальнай культуры. Калі б існавала кніга тэатральных рэкордаў, гэты спектакль першым мог бы ў яе патрапіць, нідзе ў свеце пастаноўка не жыве на адной сцэне амаль 70 год, выхоўваючы новыя і новыя пакаленні гледачоў і артыстаў, піша Палац культуры Маладзечна.

Пастаноўка па п’есе народнага паэта Беларусі Янкі Купалы рассказвае пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі. Сваю гісторыю аўтар шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Поўная праграма фестывалю «Маладзечна-2021»