Опубликовано: 18 марта 2014, 10:22
41

Вілейскія краязнаўцы абмяняліся досведам з браслаўскімі (ФОТА)

Сустрэча адбылася 16 сакавіка ў Браслаўскім музеі.

Вілейшчыну прадстаўлялі сябры выдання "Волат" і Таварыства аховы помнікаў. Два дзясяткі браслаўчан сабраліся ў адной з выставачных залаў Браслаўскага музейнага аб'яднання, паведамляе vialejka.info.

Изображение 12

Пачала імпрэзу Надзея Дударонак – дырэктарка аб'яднання. Яна распавяла пра дзейнасць сваёй установы за апошні год.

Супрацоўніца музея Ганна Базарэвіч падзялілася цікавосткамі з гісторыі Браслаўшчыны, а таксама расказала пра краязнаўчае выданне "Павет". Па сваім фармаце "Павет" вельмі нагадвае вілейскі "Волат": тая ж тэматыка, тая ж праца энтузіястаў.

Изображение 1

Журналіст і краязнавец Галляш Сялява прадставіў свой сайт Braslaw.by, які асвятляе жыццё горада, а таксама з’яўляецца ініцыятарам краязнаўчых вандровак і талокаў.

Пасля невялікага перапынку на гарбату слова ўзялі вілейчукі.

Зміцер Хаценчык з Таварыства аховы помнікаў прадставіў выданні, якія выпускаюць у Вілейцы краязнаўцы. Узгадаў кнігу "Паўстанне 1863 года", паштоўкі "Спадчына Вілейшчыны", выпускі выдання "Волат" і больш дробныя прыклады.

Краязнавец Аляксей Лужынскі распавёў пра вандроўкі і краязнаўчыя экспедыцыі, якія ладзяцца па Вілейшчыне, пра карысць такіх даследванняў.

Ілля Якавюк узгадаў культурныя імпрэзы, канцэрты ды сустрэчы з гісторыкамі, якія адбываюцца ў Вілейцы.

Вілейскія госці раздалі браслаўчанам экзэмпляры выдання "Волат", а ўзамен атрымалі асобнікі браслаўскага "Павета".

Изображение 8

Пасля прэзентацыі адбылося абмеркаванне агучанай інфармацыі. Прысутныя браслаўчане акрэслілі тое, што з дзейнасці вілейскіх краязнаўцаў варта было б ажыццявіць і ў іх. Вілейчукі таксама прымалі ўдзел у дыскусіі.

Перад ад'ездам для вілейскіх гасцей Ганна Базарэвіч зладзіла экскурсію па двух музеях, якія ўваходзяць у Браслаўскае раённае аб'яднанне, – Музей традыцыйнай культуры і Краязнаўчы музей.

Изображение 11

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 9

Изображение 10

Паводле vialejka.info



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.