Опубликовано: 11 сентября 2013, 11:28
72

ПРАГРАМА святкавання 100-годдзя вілейскага касцёла 12-14 верасня

У святкаванні юбілею прымуць удзел арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Юбілей касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы будуць адзначаць тры дні. Адбудзецца крыжовы шлях па вуліцах горада, а таксама ўрачысты канцэрт.

Увесь 2013 год для вілейскай парафіі з’яўляецца юбілейным, зазначыў пробашч касцёла дэкан Вілейскага дэканата ксёндз Аляксандр Барыла.

Нагадаем, што з нагоды юбілейнай даты ў касцёле прайшлі парафіяльныя місіі, на яго тэрыторыі ўсталявалі 10-метровы місійны крыж, выдадзены маркі з выявай святыні.

У першы дзень, 12 верасня, паведаміў ксёндз Аляксандр, адбудуцца малітвы за памерлых фундатараў касцёла, а таксама ахвярадаўцаў і парафіянаў – усіх, хто наведваў святыню. “Увечары пасля святой імшы мы арганізуем працэсію на могілкі па вуліцы 1 Мая”, – адзначыў Аляксандр Барыла.

Другі дзень, 13 верасня, стане днём пакаяння і перапрашэння за ўласныя грахі і грахі парафіяльнай супольнасці, асабліва за грэх знішчэння святыні ў савецкі час. Увечары адбудзецца крыжовы шлях як знак нашага перапрашэння Бога за грахі, здзейсненыя на вілейскай зямлі. “Гэты спецыяльна ўпрыгожаны драўляны крыж потым застанецца ў святыні”, – удакладніў ксёндз Аляксандр.

Кульмінацыяй святкавання стане 14 верасня. У гэты дзень у Вілейку прыедуць апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля прыезду гасцей у 10.00 у касцёле адбудзецца святая імша, на якую запрошаныя таксама прадстаўнікі мясцовай улады і арганізацый, якія дапамагалі касцёлу.

Святкаванне юбілею святыні працягнецца ў Вілейскім Палацы культуры, дзе адбудзецца святочны канцэрт з удзелам вілейскага парафіяльнага хору і мясцовых артыстаў.

Ксёндз Аляксандр Барыла ўдакладніў таксама, што 12 і 13 верасня з 11.00 і з 17.00 парафіяне змогуць паспавядацца.

ПРАГРАМА святкавання юбілею касцёла Узвышэння Святога Крыжа:

Чацвер, 12 верасня

11.00 – адарацыя, магчымасць споведзі

12.00 – святая імша ў інтэнцыі памерлых фундатараў святыні, ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і ўсіх парафіянаў

17.00 – адарацыя, магчымасць споведзі

17.30 – нешпары за памерлых

18.00 – святая імша ў інтэнцыі памерлых з нашых сем’яў і парафіянаў (складковая)

19.00 – працэсія на могілкі па вуліцы 1 Мая, дзе адбудзецца спецыяльная малітва за памерлых

Пятніца, 13 верасня

11.00 – адарацыя, магчымасць споведзі

12.00 – святая імша

17.00 – адарацыя, магчымасць споведзі

18.00 – святая імша

19.00 – крыжовы шлях

Субота, 14 верасня

9.45 – сустрэча арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

10.00 – святая імша

14.00 – святочны канцэрт у Вілейскім Палацы культуры

19 верасня ў Вілейцы адбудзецца дзень духоўнай сустрэчы духавенства на чале з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. У ім прымуць удзел каля 100 асоб. Звычайна, зазначыў ксёндз, такая сустрэча адбываецца штомесяц у Мінску, але ў гэты раз з нагоды юбілею святыні яна пройдзе ў Вілейцы.

Падрабязней аб тым, як касцёл рыхтаваўся да юбілею, чытайце ТУТ. Усе матэрыялы на гэту тэму – ТУТ.

Юлія ЛАХВІЧ, праграма з сайта рыма-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.