Опубликовано: 25 декабря 2013, 18:46
131

Партал Kraj.by віншуе сваіх чытачоў з Нараджэннем Хрыстовым!

Усіх чытачоў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня, рэдакцыя Kraj.by шчыра віншуе са святам!

Жадаем радасці і ўсмешак, моцнага здароўя і душэўнага спакою, дабрабыту, а таксама плёну і натхнення ў працы.

Калядны верш

У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары.
Усё, што даў табе Гасподзь,
Каб ты апошнім
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца, каб аддаць стокроць.

Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.
Як вогнішча, разварушы
Тугу,
Што пазірае нема.

I ціха вока Бэтлеема
Узыдзе ў поцемках душы.

(Рыгор Барадулін)

Рэдакцыя партала Kraj.by



Читайте также

Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.
В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.