Опубликовано: 28 февраля 2020, 15:19
87

Нас зноў чакаюць бясплатныя экскурсіі. Фэст экскурсаводаў адбудзецца ў Беларусі 25-26 красавіка

25-26 красавіка 2020 года сотні экскурсій пройдуць па ўсёй краіне і за яе межамі.

Пра гэта kraj.by паведаміў аргкамітэт 11-га Фэсту экскурсаводаў. Праграма па гарадах з'явіцца пазней. А пакуль што аргкамітэт запрашае далучыцца тых, хто гатовы дарыць людзям свята і даказаць, што экскурсіі – найлепшы адпачынак.

Экскурсіі ў межах Фэсту экскурсаводаў могуць праводзіць:

• экскурсаводы;
• выкладчыкі;
• краязнаўцы;
• даследчыкі;
• усе зацікаўленыя гісторыяй, культурай і прыродай роднага краю.

Экскурсійнымі аб’ектамі могуць быць гістарычныя мясціны, храмы, прадпрыемствы, помнікі прыроды, музеі, бібліятэкі – усё, што вы любіце, ведаеце, у папулярызацыі і захаванні чаго вы зацікаўленыя.

Экскурсіі адбываюцца бескаштоўна ў межах святкавання Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (18 красавіка).

Просім вас азнаёміцца з Палажэннем і даслаць заяўкi на ўдзел, запоўніўшы гугл-форму.

Пытанні можна задаць на электронную пошту festguides@gmail.com.

Агульная каардынацыя: +375 (29) 863-21-50 Таццяна Гайдук; +375 (25) 904-69-89 Святлана Грышкевіч. Каардынатар па рэгіёнах: +375 (25) 545-84-30 Валерыя Чарнаморцава.

Арганізатары: Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), ДУ «Нацыянальнае агенцтва па турызму», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры», РГА «Беларускае таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

У Маладзечне ў межах фэсту экскурсіі традыцыйна ладзіць краязнаўца і пісьменнік Уладзімір Садоўскі.



Читайте также

В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.
Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.