Опубликовано: 02 июня 2014, 20:03
65

Маладзечанскі пісьменнік з Германіі напісаў верш у памяць Пеці Надточага

Увечары пасля публікацыі паведамлення пра смерць 6-гадовага вілейчаніна Край.бай атрымаў пісьмо ад пісьменніка і паэта Сяргея Брандта з вершам у памяць хлопчыка.

Нагадаем, што Пеця з самага нараджэння пакутаваў на рэдкае генетычнае захворванне, з-за якога ў яго была вельмі крохкая скура. Нягледзячы на дапамогу шматлікіх людзей, яго не стала 31 мая.

Увечары 2 чэрвеня пасля паведамлення парталам пра адыход хлопчыка маладзечанец Сяргей Брандт, які зараз жыве ў Германіі і піша там дзіцячыя і дарослыя вершы, казкі, гісторыі на рускай і беларускай мовах, прыслаў у рэдакцыю Край.бай верш, прысвечаны Пецю.

ЛIХТАРЫК

                      Памяці Пеці Надточага

Хлопчык памёр – Лiхтарык,
Дарослым стаў яго тварык.
А ён не зрабiў нiчога,
Анёлам каб быць каля Бога.

Ён не пайшоў у школу,
Памёр i трапiў да долу.
Маленькi i шчыры агеньчык,
Жыцця гаварлiвы струменьчык.

Смерць – яна цётка чужая,
Лiхтарык у цемру схавае.
А нам застануцца зноў кветкi,
Яны, як маленькiя дзеткi.

Сяргей Брандт, 02.06.2014



Читайте также

Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.