Опубликовано: 07 августа 2013, 17:02
37

ФОТАРЭПАРТАЖ: Пераможцам парафіяды сярод дзяцей і моладзі стала каманда з Вілейкі

З 1 па 4 жніўня ў Івянцы Валожынскага раёна праходзіла ІV Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сярод дзяцей і моладзі. Каманда Вілейскай парафіі заняла першае месца.

Парафіяда распачалася 1 жніўня Святой Імшой, якую цэлебраваў Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, піша vilejka.by.

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Парафіяда складалася з трох асноўных пунктаў: Святыня, Спорт, Тэатр. На працягу гэтых чатырох дзён дзеці і моладзь не толькі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах і конкурсах, але таксама напаўняліся радасцю ад супольна праведзенага часу і ўзмацняліся духоўна.

Изображение 1

Другі і трэці дні Парафіяды былі насычаныя рознымі спаборніцтвамі і конкурсамі (спартыўныя, конкурсы малюнкаў, песень, тэатральных пастановак, біблійных ведаў і г.д.).

Изображение 5

На працягу гэтых дзён дзеці і моладзь разам з прысутным духавенствам разважалі над тэмай таго, што мы з’яўляемся вучнямі ў школе Езуса.

Изображение 6

Скончылася Парафіяда Эўхарыстыяй і ўрачыстым уручэннем узнагарод пераможцам асобных конкурсаў, а таксама за агульны вынік усёй Парафіяды.

Агульнакаманднае першае месца дае магчымасць пераможцам прадстаўляць Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію ў фінале Міжнароднай Парафіяды, якая будзе праходзіць у Варшаве.

Менавіта каманда парафіі з Вілейкі атрымала першае месца за агульны вынік і ўдзел у Парафіядзе.

Гонар Вілейскай парафіі абаранялі Вікторыя Смажанкова, Вікторыя Кезік, Аліна Пятніцкая, Вераніка Шаблыка, Эмілія Томкавіч, Віялета Сяржант, Антон Цікота, Уладзімір Ляошка, Павел Качкан, Мікіта Трасцянка, Аляксандр Церах, Уладзіслаў Белаш, Аляксандр Крупенчык.

Изображение 7

Узнагароды каманды ў асобных спаборніцтвах і конкурсах:

Бег (хлопцы) – 3-е месца

Бег (дзяўчаты) – 3-е месца

Валейбол – 3-е месца

Біблійныя веды – група А – 2-е і 3-е месцы

група В – 2-е месца

група С – 2-е месца

Конкурс малюнка – 2-е месца

Конкурс тэатральных пастановак – 3-е месца

Конкурс рэлігійнай песні – 3-е месца

ЗА АГУЛЬНЫ ВЫНІК І ЎДЗЕЛ У ПАРАФІЯДЗЕ – 1-Е МЕСЦА.

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Изображение 18

Изображение 19

Изображение 20

Изображение 21

Изображение 22

Изображение 23

Изображение 24

Па матэрыялах vilejka.by



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.