Опубликовано: 15 ноября 2012, 12:19
47

Аўтапрабег, прысвечаны Першай сусветнай вайне, прайшоў у Вілейскім раёне (ФОТА)

10 лістапада на Вілейшчыне аўтапрабегам адзначылі Дзень прымірэння і памяці ахвяр Першай сусветнай вайны.

Дзень прымірэння і памяці ахвяр ва ўсім свеце адзначаецца 11 лістапада, у дзень заканчэння вайны. Край.бай анансаваў гэтую падзею.

Изображение 1

Арганізатарамі выступілі Фонд памяці Першай сусветнай вайны "Крокі" пад кіраўніцтвам Барыса Цітовіча і аддзел адукацыі Вілейскага райвыканкама.

Усяго ў аўтапрабегу прыняло ўдзел блізу ста чалавек, сярод якіх – актывісты РОС ДТСААФ, “Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане”, казакі Вілейскага раённага аддзела “Усебеларускага аб’яднання казацтва”, маладзечанскі ваенна-патрыятычны клуб “Юны дэсантнік”, казакі горада Мінска “Казацкі СПАС”, вучні вілейскіх школ, прадстаўнікі прэсы і вайскова-гістарычных клубаў з Брэста, Мінска і Гомеля: група ваенна-гістарычнай рэканструкцыі “Эпоха”, ваенна-гістарычны клуб “Рубеж”, беларускае ваенна-гістарычнае клубнае аб’яднанне “Гонар мундзіра”, ваенна-гістарычнае грамадскае аб’яднанне “Мінскі пехотны полк” і інш.

Мерапрыемства пачалося ў 11.30 з памінальнай службы ў царкве Святога Патрыярха Ціхана ў горадзе Вілейка, пасля чаго аўтакалона з 15 машын і некалькіх аўтобусаў рушыла па маршруце: брацкая магіла на могілках “Лясное” – помнік ў вёсцы Бараўцы на месцы могілак і знішчанай у 1973 годзе капліцы ў памяць ахвяр Першай сусветнай вайны – памятны крыж і вайсковыя могілкі ў вёсцы Жарсцвянка – мемарыял і вайсковыя пахаванні ў вёсцы Рускае Сяло – помнік на вясковых могілках у вёсцы Папоўцы – магіла протаіерэя Паўла Сасноўскага і хлопчыка Васіля Занковіча ў вёсцы Нарач – лазарэтнае брацкае пахаванне ў забродскім лесе – памятны камень казаку Данілу Шаўчэнку і Барысаглебская каплічка-музей у Заброддзі.

Изображение 13

Изображение 12

Изображение 11

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 6

Больш фота можна паглядзець ТУТ.

Сяргей ЛЕСКЕЦЬ
Фота аўтара



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.