Опубликовано: 06 ноября 2013, 13:27
60

Аўтапрабег па месцах Першай сусветнай вайны адбудзецца на Вілейшчыне 9 лістапада

Збор удзельнікаў – каля райвыканкама, ад'езд – у 12.00.

Традыцыйны аўтапрабег, прысвечаны 95-годдзю заканчэння вайны, з наведваннем месцаў пахавання загінулых воінаў ладзіцца чацверты год запар па ініцыятыве намесніка старшыні праўлення Фонду памяці Першай сусветнай вайны "Крокі" Барыса Цытовіча.

Пра гэта Край.бай паведаміла старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.

Па яе словах, маршрут стартуе ад могілак "Лясныя" у Вілейцы, дзе перапахаваныя астанкі рускіх салдат. У 12.30 тут пачнецца памінанне загінулых.

Далей маршрут працягнецца да рэканструяваных могілак каля вёскі Порса (там адбудзецца паніхіда), потым – да капліцы-помніка ў вёсцы Бараўцы, брацкай магілы ў вёсцы Жарсцвянка, мемарыяльнага комплекса каля вёскі Рускае Сяло, брацкага пахавання на могілках каля вёскі Папоўцы, могілак протаіерэя Паўла Сасноўскага на цвінтары Свята-Іллінскай царквы ў вёсцы Нарач, лазарэтных могілак ў лесе каля вёскі Заброддзе і месца, дзе загінуў казак Данііл Шаўчэнка, Барысаглебскай капліцы з музейнай экспазіцыяй у Заброддзі.

Таксама падчас аўтапрабега ў Палісадзе памяці на беразе Нарачанкі ўдзельнікам прапануюць гарачую гарбату.

Юлія ЛАХВІЧ па матэрыялах, прадастаўленых Вольгай КОЛАСАВАЙ



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.