Опубликовано: 05 ноября 2013, 13:12
55

У аўтакатастрофе загінуў святар касцёла Святога Міхаіла Арханёла ў Івянцы Андрэй Ахрэм

Пахаванне адбудзецца 8 лістапада ў парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў 13.00.

Айцец Андрэй Ахрэм нарадзіўся 9 сакавіка 1981 года ў Вілейцы. З 2005-га па 2012 год праходзіў фармацыю і вучобу ў айцоў францішканаў у Лодзі (Польшча). Вечныя шлюбы склаў у 2011 годзе, служыў у Беларусі, прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў 1 чэрвеня 2013 года, паведамляе catholic.by.

Прыміцыя (першая імша) Андрэя Ахрэма адбылася ў Вілейцы 9 чэрвеня 2013 года

Изображение 1

Изображение 2

Нагадаем, што святар загінуў 4 лістапада непадалёк ад Івянца.

Як паведаміў Край.бай часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юрый Санько, яму даводзілася працаваць з Андрэем Ахрэмам: “Андрэй – малады святар, распачаў дзейнасць паўгода таму. Служыў у Івянцы дамапожным святаром. Апошні раз мы бачыліся з ім на мінулым тыдні, ён дапамагаў праводзіць дыяцэзіяльнае спатканне для міністрантаў. Мне давялося супрацоўнічаць з ім: заўсёды дапамагаў у арганізацыі вялікіх мерапрыемстваў. Цудоўны і святы чалавек быў, адкрыты да працы і да малітваў”.

Юлія ЛАХВІЧ
Фота з сайта vilejka.by



Читайте также

Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.
В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.