Опубликовано: 25 октября 2013, 22:15
31

На мемарыяле "Боркі" у Вілейскім раёне адбылася талака (ФОТА)

Хаценчыцкі сельвыканкам 12 кастрычніка арганізаваў талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла "Боркі".

Пра гэта рэдакцыі партала Край.бай паведаміў чытач Алесь Раткевіч.

Даведка. 5 мая 1943 года фашысты спалілі 23 двары і 95 мірных жыхароў вёскі Любча, 21 двор і 98 жыхароў вёскі Боркі. Адзіная жыхарка вёскі Боркі, што засталася ў жывых, Фаіна Анасовіч 1931 г.н. Цяпер жыве ў Рабуні.
kraj.by

"У талацэ прынялі ўдзел: Хаценчыцкі сельвыканкам, старшынёй якога з'яўляецца Святлана Валовік, настаўнікі і вучні Ільянскай школы, прадстаўнікі Ільянскага лясніцтва, старшыня Вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Дзяніс Канецкі са сваёй камандай, краязнаўца Алесь Раткевіч са сваімі аднадумцамі, сярод якіх – 86-гадовы мясцовы жыхар Уладзімір Барысевіч, чые карані ідуць менавіта з Борак. Дапамагалі таксама супрацоўнікі "Рэгіянальнай газеты". Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко), адзіная жыхарка Борак, што засталася ў жывых, накіравала на дапамогу сваю дачку Таццяну і яе мужа. Сабралася на талаку каля трох дзясяткаў чалавек", – піша Алесь Раткевіч.

Изображение 2

Изображение 3

Тэрыторыя была прыбраная ад лісця, галля, скошанай травы. Высеклі хмызняк, спілавалі дрэвы ля помніка, якія маглі зруйнаваць яго. А таксама, наколькі было магчыма, засыпалі каляіны, пакінутыя лесавозамі.

Стала нашмат прыстойней і святлей, лічыць Алесь Раткевіч.

Изображение 1

Такія масавыя акцыі з 2010 года сталі традыцыйнымі. За гэтыя гады зроблена шмат па ўшанаванні памяці аб загінулых 4 мая 1943 года жыхарах вёскі: адноўленая дарога да пагоста, адрэстаўраваны помнік загінулым, вуліца ў Лукаўцы названая Любчанска-Боркаўскай. На вясну запланаваныя работы па падрыхтоўцы мемарыяла да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Алесь РАТКЕВІЧ
Фота прадастаўлена Край.бай Алесем РАТКЕВІЧАМ



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
28 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.