Опубликовано: 02 октября 2014, 16:01
32

Выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Янкі Купалы ў гады Першай сусветнай вайны, адкрыецца ў Вілейцы 4 кастрычніка

На выставе “Я – шлях, якому век няма спакою…” можна будзе пабачыць нумары газеты “Наша Ніва”, унікальны фотаальбом як сведчанне ваеннай службы паэта ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін і яшчэ шмат цікавага з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (Мінск).

Як паведаміла Край.бай навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, выстава пазнаёміць прысутных з Янкам Купалам, яго жыццём і творчасцю ў гады Першай сусветнай вайны (1914-1918 гады). Яе адкрыццё намечана на 12.00.

Янка Купала (сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882 года ў фальварку Вязынка былога Вілейскага павета (цяпер Маладзечанскі раён).

Калі паэт вучыўся на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева, падчас летніх канікул 1911 года ён наведваўся на гуту “Залессе” (Вілейскі раён), дзе меў магчымасць вывучаць жыццё і працу рабочых. У сваім публіцыстычным творы “З гуты Залесся” ён паказаў жахлівыя ўмовы іх працы. Упершыню артыкул быў надрукаваны ў газеце “Наша ніва” пад псеўданімам “НяГутнік”. У сваім артыкуле Янка Купала ўспамінае пра Іллю (Вілейскі раён), якую праязджаў, калі ехаў з Акопаў у Залессе.

На выставе можна будзе ўбачыць аўтографы перакладаў твораў Янкі Купалы на рускую мову, зробленых Валерыем Брусавым у Вільні, нумары славутай газеты “Наша Ніва” з белымі плямамі, якія сталі знакам гуманістычнай пазіцыі аўтараў і яе рэдактара – Янкі Купалы.

Сведчаннем ваеннай службы паэта ў дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін з’яўляецца ўнікальны фотаальбом 1914-1918 гадоў яго швагра Вікенція Станкевіча. Дарэчы, фотаальбом экспануецца ўпершыню.

На выставу запрашаюць усіх, хто жадае пазнаёміцца з невядомымі старонкамі жыцця паэта Янкі Купалы. Мерапрыемства адбудзецца ў выставачнай зале імя Н.Ю. Сілівановіча.

Юлія ЛАХВІЧ



Читайте также

Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.