Опубликовано: 16 октября 2013, 13:34
38

Выстава аўтарскіх лялек адкрыецца ў Вілейскім краязнаўчым музеі 19 кастрычніка

19 кастрычніка ў 17.00 у зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча адбудзецца адкрыццё выставы аўтарскіх лялек Ганны Балаш. Кожная яе лялька – індывідуальная і мае ўласнае імя.

Сёння яны знаходзяцца ў Англіі, Амерыцы, Францыі, “жывуць” у Маскве, Таліне, Шанхае, Мадрыдзе, Берліне, Лондане.

Ганна Балаш нарадзілася ў Мінску. Скончыла тэатральна-мастацкі інстытут. Бацька – Яраслаў Балаш, інжынер-дарожнік. Маці – Вольга Нячай, знакаміты кінакрытык. Працавала мастаком па касцюмах у кінавытворчасці. Цяпер Ганна – прызнаная майстрыха аўтарскіх лялек. Аддае перавагу сваёй майстэрні ў Мінску, але, па неабходнасці, працуе ў розных гарадах свету (Лондан, Кіеў, Шанхай…).

Як паведамілі Край.бай у Вілейскім краязнаўчым музеі, кожная лялька ствараецца некалькі месяцаў, прычым прадумваецца вельмі старанна. Галовы лялек зробленыя з фарфору. Мастачка надзяляе сваё тварэнне яркай індывідуальнасцю, шые ім сапраўдныя касцюмы. Тканіну для іх Ганна купляе за мяжой. Час на стварэнне новай лялькі залежыць ад наяўнасці неабходнай тканіны. 

Выстава лялек будзе дапоўненая прадметамі з калекцыі Вілейскага краязнаўчага музея.

Юлія ЛАХВІЧ па матэрыялах, прадастаўленных Край.бай Вілейскім краязнаўчым музеем



Читайте также

Вступительная кампания 2024: нарушители инструкции о проведении ЦЭ смогут продолжить образование
Выпускная кампания в учреждениях общего среднего образования в 2024 году выстроена так, что даже нарушители инструкции о проведении централизованного экзамена получат возможность продолжить учебу.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.