Опубликовано: 17 декабря 2014, 09:52
63

Вечар памяці, прысвечаны 180-годдзю з дня нараджэння мастака Нікадзіма Сілівановіча, пройдзе ў Вілейцы 20 снежня

У рамках мерапрыемства, якое адбудзецца ў выставачнай зале Н.Ю. Сілівановіча, госці даведаюцца пра яго жыццё і творчасць. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Пачатак – у 17.00.

Як паведаміла Край.бай навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей, мастак, акадэмік жывапісу Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч нарадзіўся 25 снежня 1834 года ў вёсцы Цынцавічы на Вілейшчыне.

Свае першыя крокі ў выяўленчым мастацтве ён зрабіў у жанры партрэта ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і атрымаў у гэтай галіне званне вольнага мастака, але працы гэтага перыяду не захаваліся.

Акрамя гэтага мастак спрабаваў сябе ў царкоўным жывапісе і займаўся афармленнем праваслаўных храмаў у Лідскім павеце.

З цягам часу ў Нікадзіма Сілівановіча з'явілася зацікаўленасць да мазаікі. Жадаючы палепшыць сваё майстэрства, ён паступіў у мазаічны клас Акадэміі мастацтваў. А пасля курсаў Сілівановіч быў залічаны ў якасці малодшага мастака-мазаіцыста і ў хуткім часе атрымаў званне класнага мастака II ступені.

Падчас заняткаў у акадэміі Сілівановіч не губляў сувязей з роднай краінай. На летнія месяцы прыязджаў у Цынцавічы, дзе пісаў эцюды і партрэты.  Менавіта ў гэты час яго партрэты пачалі набываць характар бытавых карцін з сімпатыяй мастака да простага народа.

У 1874 годзе за працы, выкананыя ў Пецярбургу і ў Беларусі, ён атрымаў званне класнага мастака I ступені.

Нікадзім Сілівановіч быў добрым мастаком. Аб гэтым сведчыць той факт, што ў 1870-х гадах яго запрасілі на афармленне Ісаакіеўскага сабора.

Бліскучым прыкладам мазаічнага капіявання з'яўляецца «Тайная вячэра». Пры ўдзеле мастака таксама былі створаны мазаікі «Евангеліст Мацвей», «Евангеліст Лука», «Евангеліст Марк», «Пацалунак Юды».

Мастацкія скарбы Нікадзіма Юр'евіча Сілівановіча раскіданыя па ўсім свеце. Многія знаходзяцца ў прыватных калекцыях. Каля 20 работ – у Літоўскім мастацкім музее ў Вільні.

Юлія ЛАХВІЧ



Читайте также

Сегодня ГАИ проводит профилактику безопасного передвижения на средствах персональной мобильности
29 марта Госавтоинспекция Минской области проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Движение по правилам - основа безопасности!».
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.