Опубликовано: 04 июня 2014, 17:54
39

Сябры “Літаратурнай гасцёўні” з Вілейкі падаравалі ільянскім школьнікам кнігу сваіх твораў “Яшчэ не позна…” (ФОТА)

28 мая госці наведалі Ільянскую СШ імя А. Грымаця, дзе пазнаёміліся з народнымі музеямі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”.

Пра гэта Край.бай паведаміла кіраўнік музея “Вілейшчына літаратурная” Роза Шэрая.

Изображение 1

Изображение 6

У Ілью прыехалі Антаніна Гарчакова (аўтар паэтычнага зборніка “Душа нанізвае радкі”), Надзея Дуровіч (у мінулым выбітная спартсменка), Галіна Капцюг (аўтар шэрагу артыкулаў у перыядычным друку), Зінаіда Крупская (аўтар чатырох уласных кніг і шэрагу калектыўных зборнікаў), Марыя Лазовік (аўтар публікацый у “Шляху перамогі”), Вера Сепселева (ленінградка-блакадніца).

Изображение 5

Паважаныя госці падаравалі нашаму музею “Вілейшчына літаратурная” кнігу сваіх твораў “Яшчэ не позна…”, у якой, акрамя творчасці прысутных, змешчаны творы Барыса Манцэвіча і Аляксандра Навуменкі.

Дзеці не толькі з радасцю сустрэлі гасцей і наладзілі экскурсію, але чыталі іх творы, ставілі па іх сцэнкі. А потым запрасілі на кубачак гарбаты, паказалі свае набыткі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, прадставілі літаратурную кампазіцыю і фільм “Ільянскі пейзаж”.

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Але самае галоўнае – гэта сардэчная гутарка прадстаўнікоў старэйшага пакалення з юнымі.

Кіраўнік школьнага народнага музея “Вілейшчына літаратурная” Ільянскай СШ імя А. Грымаця Роза ШЭРАЯ для Kraj.by
Фота прадастаўлены Край.бай Розай ШЭРАЙ



Читайте также

Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Водоемы Вилейского района вышли из берегов. Есть ли опасность для жителей региона
В тематических рыбацких чатах и среди вилейчан активно обсуждается повышение уровня воды и разливы водоемов в районе. В частности, на акваториях Вилейского водохранилища и реках региона.