Опубликовано: 01 апреля 2015, 17:11
60

Навуковая канферэнцыя ў Вілейцы прыняла больш за 40 даследчыкаў з Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў і Віцебска (ФОТА)

Пятая адкрытая раённая навуковая краязнаўчая канферэнцыя “Шлях да вытокаў”, прысвечаная Году моладзі, адбылася 26 сакавіка ў Вілейскай гімназіі №1 “Логас".

Як паведаміла Край.бай супрацоўніца гімназіі Алена Мачэль, усяго для ўдзелу ў канферэнцыі было дапушчана 45 работ з 14 устаноў адукацыі Вілейскага, Маладзечанскага раёнаў і з Віцебска. Упершыню прынялі ўдзел у канферэнцыі прадстаўнікі Маркаўскай і Чысцінскай СШ Маладзечанскага раёна, Пагосцкай БШ-д/с на Вілейшчыне.

Традыцыйна шмат работ прадставілі Вілейская гімназія №1 “Логас”, Вілейская гімназія №2, гімназія №4 г. Віцебска і Ільянская СШ ім. А.А. Грымаця.

Даследчыкі выступалі ў некалькіх секцыях: “Філалогія і культуралогія”, “Геаграфія і біялогія”, “Гісторыя” і “70 год Вялікай Перамогі”. Вучні, па словах Алены Мачэль, прадэманстравалі разнастайныя даследчыя работы: ад сакрэтаў бабулінага куфэрка да стварэння бізнэс-кампаніі, вывучэння якасці вады і камянёў у родным мястэчку.

Даследчыя работы аценьвала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі гімназіі “Логас" і грамадскіх арганізацый Вілейскага раёна, супрацоўнікі краязнаўчага музея і раённай бібліятэкі, краязнаўцы, члены Саюза пісьменнікаў і Саюза мастакоў Беларусі.

Изображение 2

Да пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў і гасцей канферэнцыі віталі гімназісты. З пажаданямі поспехаў да маладых даследчыкаў звярнуліся дырэктар гімназіі Наталля Жыбуль і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Ірына Лобан.

А прызавыя месцы журы размеркавала наступным чынам:

1. Секцыя “Геаграфія і біялогія”
- першае месца і дыплом І ступені – Дыяна Цярохіна і Ганна Сільвановіч з Палачанскай СШ Маладзечанскага раёна,
- другое месца – Ілья Гапуцін і Віктар Дунаеў з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”,
- трэцяе месца – Вольга Ількевіч з гімназіі №1 “Логас”, Кацярына Самсонава і Лізавета Ярмоленка з гімназіі №4 Віцебска.

2. Секцыя “70 год Вялікай Перамогі”
- першае месца і дыплом I ступені – Валерыя Кабак з Вілейскай гімназіі №2,
- другое месца – Іван Ігнатовіч з Вілейскай гімназіі №1,
- трэцяе месца – Марыя Сячко з Вілейскай гімназіі №1.

3. Секцыя “Гісторыя”
- дыплом І ступені – Ілья Хабараў з гімназіі №4 Віцебска,
- дыплом ІІ ступені – Арына Паўлава з Вілейскай гімназіі №2,
- дыплом ІІІ ступені – Аляксандра Шатлікава з СШ №1 Вілейкі.

Изображение 3

4. Секцыя “Філалогія і культуралогія”
- дыплом І ступені – Валерыя Сопрых і Валерыя Ляшковіч з гімназіі №1 “Логас”,
- дыплом ІІ ступені – Юлія Ількевіч з Нароцкай СШ і Валерыі Кабак з Вілейскай гімназіі №2,
- дыплом ІІІ ступені – Эмілія Томкавіч з Вілейскай гімназіі №1 “Логас”.

Кожны вучань атрымаў сертыфікат удзельніка і падарунак.

“Падчас канферэнцыі юныя краязнаўцы абмяняліся вынікам сваіх даследаваннямі, вытрымалі іспыт на веданне гісторыі роднага краю і сваёй сям’і. Спадзяёмся, што ўсе ўдзельнікі зарадзіліся станоўчай энергіяй на будучае”, – адзначыла Алена Мачэль.

Юлія ЛАХВІЧ па матэрыялах, прадастаўленых Аленай МАЧЭЛЬ
Фота прадаставіла Край.бай Алена МАЧЭЛЬ



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
Сигарета или электропроводка? Сарай вспыхнул в Поставах – спасатели рассматривают две версии причины пожара
В Поставах на Советском переулке сегодня ночью, 18 апреля, загорелся частный сарай. По версии спасателей, пожар мог начаться либо от короткого замыкания электропроводки, либо из-за неосторожного курения хозяина.
Алеся Кузнецова: «Искренне люблю то, что делаю»
Белорусская писательница Алеся Кузнецова презентовала молодечненцам свои книги и пообщалась с поклонниками литературы.