Опубликовано: 07 мая 2013, 00:41
37

Месячнік па краязнаўству прайшоў у Ільянскай школе імя Адама Грымаця ў Вілейскім раёне (ФОТА)

Творчыя працы вучняў сабралі ў адзін зборнік і выдалі пад назвай «Куфэрачак».

Месячнік по краязнаўству адбыўся ў Ільянскай школе з 25 по 30 красавіка. На падвядзенні вынікаў у актавай зале школы сабраліся вучні 1-11-х класаў, іх класныя кіраўнікі, настаўнікі – усе тыя, хто цікавіцца гісторыяй свайго краю, хто шануе і зберагае матэрыяльную і духоўную спадчыну свайго народа.

Изображение 1

Падвядзенне вынікаў мерапрыемства пачалося незвычайна: на сцэну запрасілі выйсці экскурсаводаў двух музеяў, «Вілейшчына літаратурная» і «Ільянскія далягляды», а таксама настаўнікаў, якія разам з дзецьмі займаюцца краязнаўствам. Быў зроблены агульны памятны фотаздымак. Кожнаму экскурсаводу ўручылі невялікія падарункі ад таварыства аховы помнікаў Вілейскага краю. Гэта былі каляндарыкі з адлюстраваннем помніка нашай мясцовасці. Кіраўнік народнага музея «Ільянскія далягляды» Роза Шэрая зазначыла, што праца экскурсавода вельмі адказная, патрабуе працавітасці, цікаўнасці і любові да роднага краю.

Затым падвялі вынікі віктарыны «Вывучаем родны край». Дыпломы атрымалі лепшыя краязнаўцы школы: Елізавета Філістовіч, Захар Танюкевіч, Дар’я Савіна, Дзяніс Дуровіч, Мікіта Барташэвіч, Анастасія Сакалоўская, Аліна Жаўняровіч, Аляксандр Судніковіч, Алеся Ляшок.

Заключны этап конкурса «Лепшы краязнавец года» прадугледжваў творчую літаратурную працу. Са сцэны ў выкананні саміх аўтараў гучалі вершы, апавяданні пра сваю сям’ю, пра ветэранаў вайны, пра тое роднае і блізкае, што акружае нас. Асаблівую цікавасць выклікаў твор Матвея Шэрага пра свайго прадзеда, ветэрана вайны. Прадзеда ўжо няма ў жывых, але памяць аб ім застанецца не толькі ў сэрцах родных і блізкіх, але і на паперы. Вельмі чулліва расказала пра сваю сям’ю Сняжана Пінчук. З задавальненнем слухалі аповед навучэнца 3 ”А” класа Кірпіка Владзіслава пра здарэнне з сабачкам Цімкам. Усе творчыя працы вучняў сабралі ў адзін зборнік і выдалі пад назвай «Куфэрачак».

Изображение 3

Да гэтага мерапрыемства кожны клас выпусціў альбом на тэму «Эстафета краязнаўчых спраў». Кожны альбом мае сваю арыгінальнасць. Напрыканцы слова трымаў дырэктар школы Ігар Юшко, які выказаў усім удзячнасць за плённую працу.

Изображение 2

Падарункам для ўсіх быў канцэрт, падрыхтаваны навучэнцамі.

Вучаніца 9 “А” класа Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця Валерыя Гіро для Кraj.by
Фота прадастаўлена Ільянскай школай імя Адама Грымаця



Читайте также

Возле яблоневого сада недалеко от Молодечно чернобыльские переселенцы обнимались, вспоминали прошлое и грустили о тех, кого уже нет...
Реквием памяти о жертвах Чернобыльской трагедии ежегодно собирает возле памятного знака в Лешно тех, кто вынужден был уехать из зараженной зоны.
В Браславском районе 46-летний мужчина из-за неосторожного курения остался без крыши над головой
Жилой дом горел утром 25 апреля в деревне Дирничи Браславского района. Предположительная причина пожара – неосторожное курение.