Опубликовано: 11 марта 2014, 12:10
39

Праз Вілейскі раён і Смаргонь пройдзе турыстычны маршрут па месцах бітваў Першай сусветнай вайны

Спецыялісты Маладзечанскага рэгіянальнага турыстычнага цэнтра распрацавалі экскурсійны маршрут па месцах праходжання лініі фронту Першай сусветнай вайны.

У час экскурсіі аматары гісторыі наведаюць Вілейку, Заброддзе і Смаргонь, убачаць акопы і іншыя абарончыя збудаванні, наведаюць пахаванні салдат, пачуюць цікавы аповед пра падзеі, што разгортваліся тут сто гадоў таму. Пра гэта піша «Маладзечанская газета».

Дапамогу ў распрацоўцы маршруту аказалі супрацоўнікі Вілейскага і Смаргонскага краязнаўчых музеяў.

Мяркуецца, што маршрут будзе запатрабаваны як жыхарамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі, у першую чаргу – грамадзянамі Расіі, Польшчы і Германіі.

– Сёлета спаўняецца 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. На тэрыторыях сучасных Вілейскага і Смаргонскага раёнаў разгортваліся самыя кровапралітныя ваенныя аперацыі. Варта ўспомніць, напрыклад, ліквідацыю Свянцянскага прарыву (верасень-кастрычнік 1915 года) або гераічную абарону Смаргоні. Рускія войскі ўтрымлівалі гэты горад 810 дзён – з верасня 1915-га па люты 1918 года. Закранула рэгіён і Нарачанская наступальная аперацыя, калі ў сакавіку 1916 года за дзесяць дзён на беларускай зямлі загінулі больш як 75 тысяч салдат царскай арміі. На Маладзечаншчыне базіраваліся расійскія часці тылавога забеспячэння. Раён моцна пацярпеў ад нямецкіх газавых атак, – патлумачыла дырэктар рэгіянальнага турыстычнага цэнтра Л.М. Бруяка.

Першая сусветная вайна працягвалася 4 гады 3 месяцы – з 1 жніўня 1914-га па 11 лістапада 1918 года. Яе ахвярамі сталі 2,7 мільёна падданых Германіі, 1,8 – Расіі, 1,9 – Францыі, 1,8 – Аўстра-Венгрыі, 1 мільён – Вялікабрытаніі. Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, сёння на дзяржаўным уліку ў нашай краіне знаходзіцца 137 воінскіх пахаванняў тых часоў.

Паводле «Маладзечанскай газеты»



Читайте также

«Театру жить и процветать!» В МОДТ торжественно открыли театральную экспозицию
29 марта в Минском областном драматическом театре прошла церемония торжественного открытия театральной экспозиции.
Прятал наркотик в баночке из-под настойки валерианы. Суд вынес приговор
Прокуратура Минского района поддержала в суде государственное обвинение в отношении жителя столицы, которому инкриминирован незаконный оборот наркотических веществ.
Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.