Опубликовано: 19 августа 2014, 17:56
89

У Смаргонскім раёне гаспадар Залескай сядзібы Міхал Агінскі сустракаў гасцей свята ля ўваходу ў маёнтак (ФОТА)

Тысячы наведвальнікаў сабраў 16 жніўня ў адноўленай Залескай сядзібе Агінскага традыцыйны фестываль-кірмаш “Залессе запрашае сяброў”.

Сёлета гасцей запрашалі “На дажынкі да Міхала”, піша “Гродзенская праўда”. Партал Край.бай анансаваў мерапрыемства.

Пачалося свята з шэсця жней вакольных вёсак з сярпамі. Ля галоўнага ўваходу ў маёнтак сустракаў іх гаспадар Міхал Клеафас Агінскі.

Изображение 4

Уздоўж ліпавай алеі расцягнуўся "Горад майстроў". Найбольш пакупнікоў цікавілі рэчы з выявамі Залесся: сувеніры, вырабленыя ў школьнай бізнес-кампаніі, мясцовымі рамеснікамі і майстрамі з Дома рамёстваў, разабралі ў адзін момант. Госці аглядалі падворкі, якія, як і ў мінулыя гады, прадставілі мясцовыя вёскі, вуліцы Залесся і ўстановы сельсавета.

Изображение 2

Прайшоў на сёлетнім свяце і раённы конкурс “Уладар сяла”. Маладыя гаспадары запрагалі каня, секлі і пілавалі дровы і нават успомнілі даўно забытае – насілі ваду на каромысле. На гэты раз перамагла сям’я Алены і Дзмітрыя Місураў з СВК “Ракаўцы”.

Изображение 1

– Фэст-кірмаш “Залессе запрашае сяброў” традыцыйны, – падсумавала вынікі свята старшыня мясцовага дабрачыннага фонду “Паўночныя Афіны Міхала Клеафаса Агінскага” Ала Шыцікава. – Пачыналі праводзіць фэсты ў рамках грамадскай ініцыятывы. Ужо трэці год арганізатарам з’яўляецца разам з нашым фондам і Смаргонскі райвыканкам.

Изображение 3

Паводле “Гродзенскай праўды”



Читайте также

Мастерские с неисправной крышей и пожарные щиты без огнетушителей. Прокуратура Вилейского района проверила сельхозпредприятия
С марта по апрель 2024 года прокуратура Вилейского района проверила 6 сельскохозяйственных предприятий района и выяснила, что не во всех АПК обеспечиваются безопасные условия труда.
Новорожденных щенков в Молодечно выбросили в мусорном пакете под забор – волонтеры поспешили их спасти, но опоздали
В районе улицы Черняховского частного сектора Молодечно сегодня утром, 7 мая, под забором дома найдена металлическая банка с мусорным пакетом, в котором пищали новорожденные щенки. Спасти их не удалось.