Опубликовано: 22 ноября 2016, 11:00
149

Смаргонская паэтка Таццяна Скарынкіна пазнаёміць землякоў са сваёй кнігай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі»

7 снежня ў зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі прозы смаргонскай паэткі Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі». Пачатак – у 17.30. Уваход на мерапрыемства вольны.

Як паведаміла Край.бай дырэктар Смаргонскай раённай бібліятэкі Зоя Дурэйка, прэзентаваць сваю кнігу будзе сама аўтар. Мерапрыемства наведаюць прадстаўнікі аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Смаргонскага райвыканкама.

Менавіта кніга Таццяны Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі» была ўключана ў бягучым годзе ў шорт-ліст на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, якую аб’явілі 12 кастрычніка ў Мінску.

Падчас мерапрыемства ў наведвальнікаў бібліятэкі будзе магчымасць пазнаёміцца не толькі з кнігай, але і з багатай творчасцю аўтара, дадала Зоя Дурэйка.

Суразмоўца парталу дадала, што Таццяна Скарынкіна ўжо мела вопыт прэзентацыі сваёй кнігі ў Смаргоні. У мінулым яна прадстаўляла тут зборнік вершаў «Книга для чтения вне помещений и в помещениях».

Даведка Край.бай: Таццяна Скарынкіна нарадзілася ў 1969 годзе ў Смаргоні. Выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам, калумністам. Друкавалася ў айчынных папяровых выданнях «Зорька», «Першацвет», «Няміга літаратурная», «Маладосць», «Народная воля», «Мінская школа», «Arche», у маскоўскім «Воздухе», у часопісах «Крещатик» (Германія), Лава (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расія), у сеткавых выданнях «Полутона», «TextOnly», «Двоеточие», «Лиterraтура» і інш.

Вершаваныя зборнікі Таццяны Скарынкінай: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Мінск, «Кнігазбор», 2013 г.) і «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014 г.). Яе вершы перакладаліся на іўрыт, польскую, чэшскую, італьянскую і англійскую мовы. Сябра ПЭН-цэнтра.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Читайте также

«Динамо-Молодечно» уступает «Юности» и завершает сезон, оставаясь в четверке сильнейших
Хоккеисты столичной «Юности» вышли в финал Кубка Президента после победы в полуфинальной серии плей-офф экстралиги над «Динамо-Молодечно».
Как вызвать нотариуса на дом и может ли он отказаться приехать? Разбираемся в вопросе
Жительница Молодечно обратилась в редакцию Kraj.by с вопросами, касающимися оформления доверенности на оформление и последующую продажу жилого дома.
Сморгонские пограничники задержали литовца с особо опасными психотропами
Днем 26 февраля военнослужащие Сморгонской пограничной группы вблизи белорусско-литовской границы задержали гражданина Литвы. По словам мужчины, он нарушил границу с целью уклонения от уголовного преследования в своей стране.