Опубликовано: 20 марта 2015, 12:15
54

Фоталетапіс жыцця Агінскага і яго землякоў можна ўбачыць на выставе Міхаіла Крыжаноўскага ў Смаргонскім раёне (ФОТА)

14 сакавіка ў адкрыцці выставы “Эпоха Агінскага: Аднаўленне памяці” ў сядзібе Агінскага ў Залессі прынялі ўдзел намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі і старшыня Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца. Прысутнічалі і шматлікія госці з розных устаноў Смаргоншчыны і сталіцы.

Выстава з’яўляецца творчым фотапраектам, які прысвечаны 250-годдзю з дня нараджэння славутага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Яна адлюстроўвае помнік гісторыка-культурнай спадчыны “Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку XIX стагоддзя” ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. На фатаграфіях можна ўбачыць не толькі хараство беларускай прыроды, але і таленавітых, шчырых людзей гэтага краю, якія вызначаюцца адметнымі характарамі і адвечнымі думкамі пра будучыню сваёй краіны, людзей, далучаных да адраджэння ўнікальнай культурнай спадчыны, створанай родам Агінскіх.

У экспазіцыі Міхаіла Крыжаноўскага прадстаўлены работы ў наступных кірунках: фотарэпартаж, мастацкае фота, камп’ютарная графіка, фота, арт-аб’екты, інсталяцыі, жывапіс.

Изображение 1

Изображение 2

Любімыя тэмы яго фатаграфій: краявіды, старадаўняя і сучасная архітэктура, флора, жанчына і прырода, фатаграфаванне карцін і другіх аб’ектаў мастацтва.

Міхаіл Крыжаноўскі – удзельнік міжнародных і гарадскіх фотавыстаў і конкурсаў. Ён праводзіць персанальныя выставы і творчыя вечары ў бібліятэках і вучылішчах. Аўтарскія фотаработы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі і Швецыі.

Аўтар фотавыставы ўдзельнічае ў дабрачынных праектах, арганізуе іх пры абласным і гарадскім таварыствах інвалідаў Мінска.

У аснову серыі фатаграфій пакладзены фотаматэрыялы, знятыя ў розныя гады. Натуральна, што ў прадстаўленым цыкле прысутнічаюць сюжэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання культурнага асяродку, паказаны стан палацавага ансамбля “Паўночныя Афіны”, яго мінулае і сучаснасць. У цыкле ёсць работы, прысвечаныя мясцінам Агінскіх на тэрыторыі Літвы (Вільнюс, Рэтавас, Тракай, Плунге і інш.)

Як адзначаецца ў рэцэнзіі да фота-праекта, тэхніка фатаграфіі спалучае ў сабе жывапісныя і графічныя магчымасці: лёгкасць і імправізацыйнасць малюнка з каларыстычным багаццем, якое не саступае магчымасці традыцыйных тэхнік выяўленчага мастацтва. Выставу плануюць паказаць у Беларусі, Літве, Польшчы, у сталіцах і мясцінах, дзе жыў і тварыў Міхал Агінскі і яго родныя.

Фатаграфіі Міхаіла Крыжаноўскага не пакідаюць гледача раўнадушным. На здымках можна ўбачыць досвітак і захад сонца, усмешку чалавека і шмат чаго іншага, што прымушае кожнага з нас узірацца ў фатаграфіі і задумвацца над сэнсам жыцця, што і робіць заўжды фотамастак. Неабходна адчуваць пульс жыцця вакол сябе, тады і будзе давер да фота як да мастацкага твора.

Изображение 3

Упершыню Міхаіл Крыжаноўскі ўзяў фотакамеру ў рукі ў сем гадоў. І вось так пастаянна яны, чалавек і фотакамера, разам ідуць па жыцці, асэнсоўваюць яго і натхняюцца самі мастацтвам! Як сцвярджаюць спецыялісты, сёння непрафесійная фатаграфія і кіно сталі ва ўсім свеце самастойнай галіной сучаснай мастацкай культуры. З усіх самадзейных відаў мастацтва кінематограф і фатаграфія займаюць асобае месца не толькі ў сілу масавасці: людзі з кінакамерай і фотаапаратам знаходзяцца ў гушчы падзей. Ім удаецца адлюстраваць імгненні і падзеі, якія далёка не заўсёды даступныя прафесіяналам.

Сімвалічны той факт, што выстава “Эпоха Агінскага: Аднаўленне памяці” ладзіцца ў 2015 годзе, калі міжнародная супольнасць адзначае 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Шэраг работ Міхаіла Крыжаноўскага прысвечаны нашаму знакамітаму кампазітару, які ў свой час жыў у Залессі і Рэтавасе на тэрыторыі сучаснай Літвы. Звышзадачай фотамастака з’яўляецца стварэнне фоталетапісу для адлюстравання найважнейшых момантаў грамадскай і культурнай дзейнасці Міхала Клеафаса Агінскага, а таксама яго зямлякоў. Нездарма сам аўтар фотапраекта з’яўляецца сябрам дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага” (Маладзечна).

Работы, прадстаўленыя ў экспазіцыі

Изображение 4

Изображение 6

Изображение 5

Изображение 7

Дэвізам фотамастака з’яўляецца фраза: “Фатаграфія існуе для нас і тых, хто будзе жыць пасля нас”.

Міхаіл Крыжаноўскі падарыў музею адну са сваіх карцін. Хацелася б думаць, што такім чынам ён паказаў прыклад іншым мастакам, якія мяркуюць выстаўляцца ў залах музея-сядзібы М.-К. Агінскага.

Краязнаўца, выкладчык і перакладчык германскіх моў Васіль ЕРМАЛОВІЧ для Край.бай
Фота прадастаўленыя Край.бай Васілём ЕРМАЛОВІЧАМ

Читайте также

Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.
«Как в семье главное - дети, о которых заботятся и которыми гордятся, так и народ Беларуси гордится символами своей страны»
Побывали в Молодечно на торжественной церемонии чествования Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь.
Диван сгорел в подвале дома в Браславе, где живут две бабушки – пенсионеркам пришлось покинуть свои квартиры
В Браславе на улице Мелиораторов ранним утром 10 мая горел подвал двухквартирного жилого дома, в котором живут бабушки. Пожилым женщинам 85 и 77 лет. Пенсионерки вынуждены были покинуть свои квартиры, спасаясь от пожара.