Опубликовано: 13 июня 2017, 11:10
105

“Лебедзеўскія выкрутасы” прывезлі Гран-пры з міжнароднага фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” (фота, відэа)

9-11 чэрвеня ў Паставах праходзіў ХХ Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. На працягу трох дзён горад жыў фестывальным жыццём.

Праграмма была вельмі насычаная: выставы, прэзентацыі, тэатралізаваныя прадстаўленні, конкурсы, забаўляльныя праграмы, канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы і, канешне, святочны феерверк. Сёлета ў фестывалі бралі ўдзел калектывы з розных краін: Украіны, Латвіі, Расіі, Эстоніі, Літвы і Беларусі.

Удзельнікі фестывалю

Изображение 8

“Лебедзеўскія выкрутасы” і Сяргей Ярук на фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік”

Изображение 6

Гледачы маглі пачуць і ўбачыць выкананне твораў не толькі на традыцыйных музычных інструментах, але і такіх, як палка дажджу, акарыны, дыятанічныя цымбалы і інш.

Сярод прадстаўнікоў Мінскай вобласці на пастаўскім фестывалі былі музыка Сяргей Ярук і ансамбль дзіцячай школы мастацтваў з аграгарадка Лебедзева Маладзечанскага раёна “Лебедзеўскія выкрутасы”. Гэты ансамбль, а таксама яго ўдзельнікі неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на розных конкурсах.

Не стаў выключэннем і ўдзел у традыцыйным конкурсе фестывалю “Хто каго?”, дзе бяруць удзел як калектывы, так і асобныя выканаўцы на народных інструментах. Майстэрства і прафесіяналізм удзельнікаў зрабіў канцэртную праграмму конкурсу цікавай і разнастайнай. Прафесійнае журы пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Казінца аддало перавагу “Лебедзеўскім выкрутасам”, выступленне якіх зала праводзіла крыкамі “Брава!”. Яны атрымалі Гран-пры конкурсу сярод музычных калектываў, а іх кіраўнік Сяргей Ярук стаў лаўрэатам І ступені сярод сольных выканаўцаў.

Удзельнікі конкурсу “Хто каго?”

Изображение 5

Изображение 3

Изображение 7

Изображение 1

Изображение 4

Сяргей Ярук і “Лебедзеўскія выкрутасы” на конкурсе “Хто каго?”

Изображение 2

Сяргей Ярук стаў лаўрэатам І ступені сярод сольных выканаўцаў

Изображение 10

"Лебедзеўскія выкрутасы" атрымалі Гран-пры конкурсу сярод музычных калектываў

Изображение 11

Дана ЗАКРЭЎСКАЯ
Фота і відэа аўтара



Читайте также

Права на 20 лет и техосмотр на 3 года. Какие изменения вносит новый указ?
Проведение более 200 административных процедур корректируется в Беларуси. Соответствующий указ №55 подписан 16 февраля.
«Ребенок - главный пассажир». ГАИ в Молодечно проверяет перевозку детей
Сегодня, 28 марта, Kraj.by отправился в рейд с инспекторами ДПС. Проверили, как перевозят детей в автомобилях.
Дача горела ночью в Молодечненском районе – люди не пострадали
Сегодня ночью, 28 марта, в садоводческом товариществе недалеко от деревни Гай Молодечненского района загорелся дачный дом. Обошлось без жертв и пострадавших.