Опубликовано: 16 декабря 2014, 11:50
120

Пра мёртвую вёску Рымкі Пастаўскага раёна раскажуць 19 снежня

Прэзентацыя кнігі «Рымкі: вёска на краі вечнасці» адбудзецца 19 снежня ў Пастаўскай раённай бібліятэцы.

Пра гэта Край.бай праз спецыяльную форму на партале паведаміў краязнаўца з Паставаў Ігар Пракаповіч.

Рымкі, на яго думку, з'яўляюцца сімвалам здрабнення і знікнення шматлікіх паселішчаў нашага краю. На міжрэччы Дзісенкі і Паловіцы – царква, кінутыя хаты і ні адной жывой душы...

Падчас прэзентацыі аўтары выдання, краязнаўцы Мікалай Арэх і Ігар Пракаповіч, пазнаёмяць чытачоў з адметнасцямі прыроды і гісторыяй вёскі Рымкі. Аснову кнігі склалі ўспаміны былых жыхароў вёскі і матэрыялы Глыбоцкага занальнага архіва.

«Калі ўпершыню трапляеш сюды, дык душа замірае ад прыгажосці, а вусны шэпчуць: “Божа мой! І ёсць жа яшчэ рай на Зямлі!”. Перад вачыма раскрываюцца шырокія прасторы з высокімі травамі, якія павольна калышуцца ад подыхаў ветру, велічная плынь Дзісны з зелянінай дрэў уздоўж рэчышча, блакітным небам з промнямі сонца, і над усім гэтым – беламураваны храм... Але гэта – першае ўражанне. І здалёк. А заходзіш у вёску – і жах напаўняе душу...

Вясковыя хаты – гэта калекі-прывіды з павыбіванымі вокнамі, выразанымі сценамі, разрабаваным і раскіданым начыннем. Сады – перакручаныя зараснікі яблынь і сліў, якія параслі высачэзнай крапівой ды чарнобылем і пачынаюць дзічэць. Вёска памерла, а белы храм узвышаецца над ёй, як помнік. Толькі каму і чаму?..

У вёскі пакуль што ёсць імя і адрас: Рымкі, Пастаўскі раён Віцебскай вобласці. Некалькі гадоў таму, калі мы з вучнямі прыходзілі сюды ў вандроўку, у адной з хат яшчэ была магчымасць сагрэцца ды пагутарыць з ейнай гаспадыняй Ганнай Яловік. З сумам распавядала жанчына, якая нарадзілася ў 1922 годзе, пра заняпад і смерць вёскі на яе вачах. А з гаспадаром пагаварыць тады не ўдалося, бо ён быў вельмі заняты: невысокі хударлявы 90-гадовы дзядок майстраваў вятрак. Так, вятрак для свайго невялікага млына. “Ён жа думае, што калі ў вёсцы будзе млын з ветраком, дык і людзі часцей да нас заязджаць будуць, а то толькі аўтакрама раз на тыдзень...” – са скрухай сказала тады яго жонка. Цяпер вокны ў хаце апошніх жыхароў Рымак пазабіваны дошкамі, а вятрак выглядае, як яшчэ адзін помнік знікаючай вёскі», – пісаў пра паселішча Ігар Пракаповіч на сайце газеты «Культура».

На прэзентацыю запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай замлі. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.

Як прайшла імпрэза, можна прачытаць ТУТ.

Святлана ЦІШКО

Читайте также

Пенсионер найден мертвым в ванне минской квартиры
В квартире многоэтажного жилого дома на улице Леси Украинки в Минске днем 7 мая спасатели МЧС достали из ванны тело мертвого пенсионера. Это как минимум четвертый подобный случай в столице с начала года.
Футболисты «Молодечно-2018» готовятся к матчу чемпионата страны в… лесу
Пару дней назад исполняющим обязанности главного тренера «Молодечно-2018» стал Семен Хаткевич. И сразу внес коррективы в программу подготовки.
Вальс Победы звучал сегодня для ветеранов Великой Отечественной войны в Молодечно
Сегодня, 8 мая, ветеранов Великой Отечественной войны Молодечненского района поздравляли с Днем Победы.