Опубликовано: 19 апреля 2012, 16:09
20

Імя астравецкага ўрача ўключана ў міжнародную энцыклапедыю

Імя галоўнага ўрача Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Тачонага ўключана ў міжнародную энцыклапедыю.

У другі выпуск вялікай міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”, якая з’яўляецца сумесным праектам былых саюзных рэспублік, а цяпер незалежных дзяржаў Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана, уключаны артыкул пра галоўнага ўрача Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Ігнатавіча Тачонага. Аб гэтым паведамляе сайт ostrovets.by.

Раней Край.бай пісаў пра тое, што лепшых людзей Браслаўскага раёна ўключылі ў міжнародную энцыклапедыю.

Першы выпуск гэтай энцыклапедыі, якая расказвае пра лепшых людзей чатырох дзяржаў, выйшаў у свет у 2011 годзе. Другі, які ўтрымлівае матэрыялы пра В.І. Тачонага, плануецца да выхаду ў маі гэтага года. Да слова сказаць, героямі другога выпуску стала больш тысячы беларусаў. Валянцін Ігнатавіч, мудры і дальнабачны кіраўнік, які ўзначальвае астравецкую медыцыну ўжо чвэрць стагоддзя і шмат зрабіў для ўмацавання яе матэрыяльна-тэхнічнай базы і кадравага патэнцыялу, – дастойны прадстаўнік нашага раёна і краіны ў міжнароднай энцыклапедыі.


Віншуем з такой знамянальнай падзеяй Валянціна Ігнатавіча і ўсіх астраўчан: уключэнне нашага земляка ў такі прадстаўнічы даведнік – вялікі гонар для ўсяго раёна.



Читайте также

Легковушка «Ситроен» осталась без моторного отсека сегодня ночью в Молодечно
В Молодечно на улице Тамары Дудко ночью 6 мая горел легковой автомобиль «Ситроен Эвазион». Люди не пострадали, но моторного отсека у «француженки» больше нет.
С 15 по 27 мая в Молодечно начнется опрессовка тепловых сетей. Смотрите, дома на каких улицах останутся без горячей воды на 13 дней
Опрессовка тепловых сетей зоны котельной №2 в Молодечно будет проводиться с 15 по 27 мая, в связи с чем будет отсутствовать горячая вода.