Опубликовано: 19 декабря 2016, 18:01
44

Куды схадзіць на навагодніх святах у Ашмянах

Менш за два тыдні засталося да галоўных зімовых святаў. Людзі прыносяць дадому елкі, упрыгожваюць іх цацкамі. Дарослыя рыхтуюць калядны стол, а дзеці мараць аб падарунках і чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам.

Калядныя кірмашы ў Ашмянах (вуліца Першамайская і вуліца Савецкая) адбудуцца напярэдадні каталіцкага свята Божага нараджэння з 22 па 24 снежня, а таксама напярэрадні праваслаўнага свята – 5-6 студзеня. Усіх жадаючых запрашаюць і на навагоднія кірмашы з 28 па 31 снежня, паведамляе сайт газеты «Ашмянскі веснік».

Напрыканцы снежня на галоўнай елцы горада каля райвыканкама запаляць агні. Гарадское тэатралізаванае свята «Когда зажигаются елки» адбудзецца 23 снежня а 13 гадзіне.

Традыцыйныя «Рождественские встречи» запланаваныя на 25 снежня, 7 і 8 студзеня. Сёлета вас чакаюць выступленні народнага тэатра танца і песні «Імпульс», народнага ансамбля цыганскай песні «Джана Рома», студыі тэатральна-эстрадных мініяцюр «Смайл», а таксама латарэя «Шчаслівы білет ад Дзеда Мароза».

Адправіцца ў цікавае навагодняе падарожжа, наведаць рэзідэнцыю Дзеда Мароза, закружыцца ў карагодзе, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах разам з казачнымі героямі запрашае раённы цэнтр культуры.



Читайте также

Учительница из Вилейки Ольга Савчиц создает панно в стиле стимпанк, а ученики ей помогают
Около 10 лет Ольга Савчиц занимается созданием картин в стиле стимпанк. Педагог из Вилейки превращает детали, отходы производства и бросовые материалы в произведения искусства.
ГАИ напоминает: позаботьтесь о безопасности детей на дороге
С начала года в Молодечно зарегистрировано дорожно-транспортное происшествие, в котором пострадал несовершеннолетний. Напоминаем правила, которые нужно рассказать детям.