Опубликовано: 12 августа 2016, 17:53
98

Святлана Сарока: «У Маладзечне ў хуткім часе будзе свая мастацкая галерэя»

Пра тое, што ў Маладзечне будзе свая мастацкая галерэя, а пасля і мастацкі музей, дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне Святлана Сарока паведаміла ў інтэрв’ю Край.бай сёння, 12 жніўня, падчас закрыцця міжнароднага пленэра.

Плануецца, што мастацкая галерэя размесціцца ў будынку Цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча пасля яе рамонту. Галерэя запрацуе на першым паверсе бібліятэкі з левага боку.

Дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне Святлана Сарока

Дырэктар Палаца культуры ў Маладзечне Святлана Сарока. Фота Кацярыны Сушко, Край.бай

– У нашым горадзе шмат гадоў працуе вельмі моцная суполка мастакоў, якія стварылі школу выяўленчага мастацтва, робяць вялікі ўнёсак у развіццё мастацтва горада, Мінскай вобласці і наогул краіны, – зазначыла Святлана Сарока падчас цырымоніі закрыцця пленэру. – Падзея, якая адбылася ў межах нашага мерапрыемства, таксама застанецца ў гісторыі Маладзечна. Карціны, што былі створаныя мастакамі, мы перададзім у нашу галерэю.

Па словах суразмоўцы, рашэнне аб стварэнні мастацкай галерэі, ужо прынята.

– Мы пачынаем з галерэі, але вельмі марым аб мастацкім музеі, – распавяла ў інтэрв’ю Край.бай Святлана Сарока. – Акрамя прац, якія застануцца ў нас пасля пленэру, у мастакоў ёсць вельмі вялікія фонды сваіх уласных карцін. Таму галерэі будзе малавата. Мастакі мараць аб тым, каб у нас быў мастацкі музей з вялікімі прасторнымі выставачнымі заламі, з фондасховішчамі, дзе творы будуць захоўвацца. Спадзяёмся, што з цягам часу мы зможам гэта рэалізаваць.

Нагадаем, у пачатку 2016 года актывісты прапаноўвалі зрабіць у Маладзечне галерэю пад адкрытым небам.

Кацярына СУШКО



Читайте также

Мастерские с неисправной крышей и пожарные щиты без огнетушителей. Прокуратура Вилейского района проверила сельхозпредприятия
С марта по апрель 2024 года прокуратура Вилейского района проверила 6 сельскохозяйственных предприятий района и выяснила, что не во всех АПК обеспечиваются безопасные условия труда.
«Нет таких задач, с которыми мы бы не справились». Смотрите, как в Молодечно поздравляли с профессиональным праздником работников связи
Сегодня во Дворце культуры поздравляли с профессиональным праздником работников Молодечненского зонального узла электросвязи Минского филиала РУП «Белтелеком».