Опубликовано: 13 сентября 2012, 17:01
60

Гран-пры кінафестывалю "Магніфікат" у Глыбокім атрымаў беларускі фільм "Драўляны народ" (ВІДЭА, ФОТА)

13 верасня журы VIII Міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм падвяло вынікі прагляду 38 фільмаў з 17 краін свету.

У журы фестывалю ўваходзілі пісьменніца, галоўны рэдактар часопіса "Наша вера" Крыстына Лялько (старшыня журы), дыктар беларускага радыё і тэлебачання, радыёрэжысёр Алег Вінярскі, рэстаўратар Аркадзь Шпунт, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Вера Ганчарова, рэжысёр аддзела падрыхтоўкі духоўна-асветніцкіх праграм Белтэлерадыёкампаніі Леанід Рузаў, каардынатар праектаў Міжканфесійнай місіі "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне" Аляксандр Шаўчук, рэжысёр Аляксандр Купрын (Расія).

Гран-пры фестывалю ў гэтым годзе атрымаў фільм беларускага рэжысёра Віктара Аслюка "Драўляны народ". "Мікалай - чалавек стары, да таго ж ён адзіны жыхар вёсачкі ў Белавежскай пушчы, найвялікшага лесу Еўропы, - гаворыцца ў анатацыі да фільма. - Жыццё тут калісьці віравала, а зараз хто ў горад з’ехаў, хто памёр. Але не толькі самотнасць прыгнятае Мікалая. Цяжка яму прыстасавацца да навакольнага ладу жыцця і поглядаў. Таму ён і ўваскрасіў сваіх аднавяскоўцаў, зрабіў сотні драўляных фігурак, увасобіў і справы сялянскія, і жыццё чалавечае. Яго маленькія персанажы працуюць, бяруць шлюб, нараджаюць дзяцей, разыходзяцца, п‘юць ды паміраюць. У гэтым маленькім грамадстве нават бомба атамная ёсць, яна і пагражае існаванню мініяцюрнага чалавецтва. А Мікалай так і жыве сабе: працуе ў полі падобна продкам ды размаўляе са сваімі маленькімі чалавечкамі".

Беларускі рэжысёр-дакументаліст Віктар Аслюк. Фота з сайта cinedoc.ruДаведка. Як паведамляе сайт cinedoc.ru, Віктар Аслюк скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1984 годзе. Служыў у арміі. Працаваў настаўнікам. У 1994-м скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (тэатральны факультэт, спецыяльнасць - рэжысура дакументальнага кіно, майстэрня Віктара Дашука). Ранейшыя ўзнагароды:

- Прыз за лепшы дакументальны фільм на МКФ «Пасланне да чалавека», Санкт-Пецярбург, Расія
- Prix​​-Europa за лепшы тэлевізійны дакументальны фільм, Берлін, Нямеччына, 2002
- Прыз за лепшы дакументальны фільм на 7 МКФ, Тэгеран, Іран
- Прыз за лепшы кароткаметражны фільм на МКФ Alpe Adrea XIV, Трыесце, Італія
- Гран-пры за лепшы дакументальны фільм на МКФ, Віла дэ Конде, Партугалія
- Прыз UIP за лепшы еўрапейскі фільм на МКФ, Віла дэ Крнде, Партугалія
- Намінацыя на лепшы дакументальны фільм Еўрапейскай кінаакадэміі, 2003
- Гран-пры за лепшы фільм на МКФ, Drama, Грэцыя
- Прыз YU FIPRESCI на МКФ, Белград, Сербія

Урывак з фільма Віктара Аслюка "Драўляны народ"


 

Узнагароды фестывалю "Магніфікат" атрымалі яшчэ 30 работ:


Изображение 1ПРАТАКОЛ
выніковага паседжання журы
VІII Мiжнароднага каталіцкага фестывалю
хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм
«MAGNIFICAT '2012»

13 верасня 2012, г. Глыбокае

Абмеркаваўшы вынікі прамежкавых пасяджэнняў, журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць:

І Дыпломамі і прызамі журы:
1) "За лепшую рэжысуру"
• Дакументальны фільм "Апошні баль"
(Центр-Студия национального фильма «ХХI век», Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Барыс Лізнеў

2) "За майстэрскае ўвасабленне падвіжніцкага шляху да Бога"
• Дакументальны фільм "Спас-камень"
("Институт альтернативных технологий", Расія)
Аўтар сцэнарыя: Валянціна Гуркаленка

3) "За дакладнае адлюстраванне ролі духоўнай асобы ў сучаснасці"
• Дакументальны фільм "Архімандрыт"
(TVP, Польшча)
Аўтар сцэнарыя: Ежы Каліна

4) "За лепшы кінарэпартаж"
• Дакументальны фільм "Лесвіца да волі"
(M.P. PRODUCTION, Польшча)
Аўтар сцэнарыя: Здзіслаў Найда

5) "За раскрыццё тэмы міласэрнасці ў неігравым кіно"
• Дакументальны фільм "Тыя, што бачаць сэрцам"
("Русская летопись", Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Алена Лабачова-Дварэцкая

6) "За новы падыход у раскрыцці вобраза Вялікага Папы"
• Дакументальны фільм "Таямніца Яна Паўла II"
(TVP S. A., Польшча)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кшыштаф Тадэй

7) "За мастацкае адлюстраванне балючых урокаў гісторыі"
• Дакументальны фільм "Чырвоны касцёл. Гісторыя замахаў"
(«Майстэрня Уладзіміра Бокуна», Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Уладзімір Арлоў

8) "За адпаведнасць кінематаграфічнай мовы тэме фільма"
• Дакументальны фільм "Жывыя камяні: манастыр Святога Сікста ў Вествлетарне"
("Braambos", Бельгія)
Аўтар сцэнарыя: Эрык Галле
Рэжысёр: Юліус Клаас

9) "За лепшую аператарскую работу"
• Дакументальны фільм "Дзень трубача"
("Беларускі відэацэнтр", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Юры Ігруша
Рэжысёр: Мікіта Пінігін, Сяргей Макараў

10) "За ўмацаванне хрысціянскага адзінства"
• Дакументальны фільм "Туніка Хрыстова"
(Студыя «Благовест-Медиа», Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Нік Гарачкін

11) "За стварэнне ахвярнага вобраза манахіні"
• Дакументальны фільм "Іаанна, ласка Божая"
(Cтудыя "Под покровом Божией Матери", Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Вікторыя Казарына

12) "За талерантнасць у даследаванні агульнахрысціянскіх каштоўнасцяў"
• Тэлепраграма "Старонкі для душы"
("Кузница кадров", Украіна)
Аўтар сцэнарыя: Валянцін Загрэба
Рэжысёр: Юры Захватаеў

13) "За выразнасць вобраза героя-пілігрыма"
• Дакументальны фільм "Чацвёртае вымярэнне"
(Telewizja Polska, Польшча)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кшыштаф Журоўскі

14) "За чалавечую мужнасць і аптымізм, адлюстраваныя ў фільме"
• Дакументальны фільм "Я шчаслівая!"
("Беларускі відэацэнтр", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Барыс Герстан
Рэжысёр: Уладзімір Цяслюк

15) "За стварэнне вобраза бусла - святой птушкі Беларусі"
• Дакументальны фільм "Не як у іншых"
("FIT BELGRAD", Сербія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Сіма Брдар

16) "За грамадскую пазіцыю рэжысёра ў паказе балючай сацыяльнай праблематыкі"
• Дакументальны фільм "Надзея, якая спявае"
("Diafilm", Эстонія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Алёна Суржыкава

17) Прыз глядацкіх сімпатый і дыплом
• Дакументальны фільм "Кінааматар. Восеньскі сон"
("Беларусьфільм", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Вольга Дашук

18) Ганаровы дыплом і прыз журы
"За педагагічную дзейнасць па выхаванні творчай моладзі анімацыйнага кінематографа"
Рэжысёру анімацыйнага кіно Ёанне Поляк

ІI Дыпломам і прызам дзіцячага журы:

19) "За лепшы анімацыйны фільм"
• Анімацыйны фільм "Птах"
(Беларусьфільм, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Аляксандр Ленкін, Сяргей Кацьер
Рэжысёр: Аляксандр Ленкін

ІII Спецыяльнымі прызамі:

20) Прыз Міжнароднага каталіцкага фестывалю "Niepokalanów" (Польшча)
"За тэму святарскай ахвярнасці"
• Тэлепраграма "Таямніцы душы. Крыжовы шлях росіцкіх мучанікаў"
(Белтэлерадыёкампанія, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Іна Сабалеўская
Рэжысёр: Вячаслаў Ламаносаў

21) Прыз кангрэгацыі айцоў францішканаў
"За прафесійнае кінематаграфічнае даследаванне складанага чалавечага шляху да Бога і веры"
• Дакументальны фільм "Айцец Іван і яго дзеці"
(«Kugan film», Балгарыя )
Аўтар сцэнарыя: Хрыста Іліеў-Чарлі
Рэжысёр: Георгі Стоеў-Джэкі

22) Прыз Каталіцкай асацыяцыі для камунікацый "Signis-Беларусь"
"За таленавітае ўвасабленне вобраза добрага пастыра ў дакументальным кіно"
• Дакументальны фільм "Малітва на крыжы"
("BALTI Group", Латвія )
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Дзідра Смілтэна

23) Спецыяльны дыплом старшыні фестывалю
Дэкану Глыбоцкага дэканата Ксяндзу Мечыславу Янчышыну
"За спрыянне і дапамогу ў правядзенні фестывалю " MAGNIFICAT-2012"

24) Спецыяльны дыплом старшыні фестывалю
Супрацоўнікам цэнтра культуры г. Глыбокае
"За дапамогу ў правядзенні фестывалю "MAGNIFICAT-2012"

IV Прызы Глыбоцкага райвыканкама:

25) Прыз імя Ігната Буйніцкага
"За экраннае ўвасабленне адданасці хрысціянскай традыцыі"
• Дакументальны фільм "Званар"
("Беларусьфільм", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Кацярына Махава

26) Прыз імя Язэпа Драздовіча
"За ўдалае адлюстраванне сутнасці беларускага народнага мастацтва"
• Дакументальны фільм "Узоры лёсу"
("Беларускі відэацэнтр", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Валянціна Струнец
Рэжысёр: Алена Красуляк

27) Прыз імя Тадэвуша Даленгі-Мастовіча
"За лепшы сцэнарый і раскрыццё тэмы нацыянальнай гісторыі"
• Дакументальны фільм "Старадаўняе слова. Лёс Міхаіла Баброўскага",
("Студыя "Летапіс", Беларусьфільм, Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Уладзімір Мароз
Рэжысёр: Юры Цімафееў

28) Галоўны прыз Глыбоцкага райвыканкама
"За ўдалую экранізацыю літаратурнага твора сродкамі неігравога кіно"
• Дакументальны фільм "Давыд-гарадоцкія каноны"
("ІП «Таццяна Шпартава»", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Аляксандра Шпартава

V Прыз за лепшы дакументальны фільм:

29) • Дакументальны фільм "І без аднаго дрэва лес застаецца лесам"
("KATARAMAN", Польшча)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Дагмара Джазга

VI Прыз за лепшую тэлепраграму:
30) • Тэлевізійная праграма «Эпітафія могілкам»
("Коллекция Иннокентия Иванова", Расія)
Аўтар сцэнарыя і рэжысёр: Інакенці Іваноў, Марыяна Бірукова

VII Гран-Пры
31) • Дакументальны фільм "Драўляны народ"
("Беларусьфільм", Беларусь)
Аўтар сцэнарыя: Віктар Аслюк

Kraj.by па матэрыялах сайта signis.by




Читайте также

В Вилейском районе более 70 человек проехали на велосипедах порядка 30 километров. Узнали, кто, куда и зачем ехал
Сегодня, 11 мая, с площади Свободы Вилейки стартовал велопробег, посвященный 79-ой годовщине Победы и 30-летию детского оздоровительного центра «Надежда».
Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
Молодечненский «ангел» Максим Федорович нашел в столице утонувшего 37-летнего минчанина, который пропал в День Победы
Молодечненский координатор поисково-спасательного отряда «Ангел» Максим Федорович утром 11 мая выехал в столицу на помощь в поисках 37-летнего Вячеслава Демченко, который 9 мая перестал выходить на связь в Заводском микрорайоне. Тело минчанина уже найдено в реке Свислочь.