Опубликовано: 29 ноября 2016, 11:56
1014

Вікторыя Чараповіч: “Для першакласнікаў беларуская мова як замежная” (фота)

Цягам лістапада Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” разам са сваімі студыйцамі ладзіў у Маладзечне фальклорныя святы, прысвечаныя традыцыям восеньскіх кірмашоў. У выніку за месяц тэатралізаваныя кірмашы наведала каля 600 дзяцей.

Пра тое, як засвойваюць беларускую мову маленькія маладзечанцы, Край.бай распавяла загадчыца аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю Вікторыя Чараповіч.

– На базе цэнтра “Расток” працуюць чатыры аб’яднанні, навучэнцы якіх праз гульнёвыя, музычныя, гістарычныя і іншыя накірункі вывучаюць беларускія традыцыі і звычаі. Гэта краязнаўчы клуб “Беларуская хатка” (Кіраўнік Наталля Шастак), фальклорнае аб’яднанне “Беларуская спадчына” (кіраўнік Паліна Лынько), музычна-паэтычны клуб “Вытокі” (кіраўнік – Вольга Гулевіч ) і клуб беларускай гульні “Весялінка”. Штогод мы ладзім розныя фестывалі, якія датычацца каляндарных з’яў. Гэта могуць быць “Каляды”, “Масленіца”, “Гуканне вясны”, “Купалле”. У гэтым лістападзе вырашылі правесці фальклорныя святы пад назвай “Надышоў вясёлы час – завітаў кірмаш да нас”. За месяц выхаванцы гэтых клубаў паспелі даць прадстаўленні ў трох гарадскіх школах, а таксама у нашым цэнтры, – адзначыла суразмоўца.

За месяц выхаванцы цэнтра “Расток” паспелі даць прадстаўленні ў трох гарадскіх школах

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Падчас тэатралізаваных святаў супрацоўнікі цэнтра разам з дзецьмі ладзілі сапраўдныя кірмашы. Школьнікі і гледачы мелі магчымасць выступіць у якасці гандляроў, пакупнікоў і артыстаў. Яны выконвалі песні і прыпеўкі, жартавалі, гулялі, вадзілі карагоды. Пры чым усе ўдзельнікі мерапрыемстваў рамаўлялі выключна па-беларуску.

– Кірмаш ўвогуле з’ява цікавая і вяселая. Таму не дзіўна, што дзеці с задавальненнем рэкламавалі гладышы, глякі, гаршчочкі, інсцэнавалі сітуацыі продажу і пакупак. Канешне, – прызнаецца Вікторыя Чараповіч, – калі першакласнікі ўпершыню сутыкаюцца з беларускай мовай, для іх гэта цяжка. Для многіх беларуская мова як замежная. Так, спачатку ім няпроста развучваць вершы, песні, прымаўкі. Але з часам, а наша праграма разлічана на чатыры гады, сітуацыя змяняецца і ўсе ўбачаць вынік працы.

Нагадаем, у верасні фальклорнае свята ў Дзіцячым цэнтры “Расток” наведала больш за 600 чалавек. Арганізатары прыйшлося праводзіць мерапрыемства на працягу дзвух дзён.

Кацярына СУШКО
Фотаздымкі прадастаўлены Край.бай Віторыяй ЧАРАПОВІЧ



Читайте также

Дожди и ночные заморозки до -3°С. Погода на выходные
20 и 21 апреля скажется влияние холодных неустойчивых воздушных масс, днем погоду будут формировать фронтальные разделы, смещающиеся с территории Польши.
«В реке заметили фрагменты одежды». Тело 58-летней женщины достали водолазы из речки Друйки в Браславском районе
Недалеко от деревни Струневщина Друйского сельсовета Браславского района днем 18 апреля водолазы ОСВОД достали из речки Друйки тело погибшей 58-летней местной жительницы, которую искали с марта.
Смотрите, какие дороги в Островецком районе отремонтируют в 2024 году
Какие участки дорог по Гродненской области планируется отремонтировать в 2024 году, можно посмотреть на картах-схемах.