Опубликовано: 08 апреля 2012, 17:57
48

Асоба М.-К. Агінскага можа і павінна стаць візітнай карткай Маладзечна

Аб гэтым гаварылася падчас сустрэчы старшыні Маладзечанскага райвыканкама Ф.А Дамаценкі з членамі праўлення нядаўна заснаванага мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала-Клеафаса Агінскага».

Пра гэта паведамляе oginsky.stsby.com. Фонд прадстаўлялі дырэктар Маладзечанскага дзяржаўнага музычнагакаледжа Р.С. Сарока, намеснік старшыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў У.Л. Сівуха, намеснік старшыні фонду М.І. Тамашэўскі, дырэктар ТАА «Сучасныя тэхналогіі сувязі» С.А. Алейнікаў, спецыяльны карэспандэнт «Маладзечанскай газеты» А.У. Бяганскі.

Старшыня райвыканкама праявіў цікавасць да стварэння турыстычна-гістарычнага комплексу «Графства Агінскіх» (адзін з варыянтаў назвы), які мяркуецца размясціць у ваколіцах Маладзечанскага замчышча. У ходзе размовы падкрэслівалася, што дзейнасць гэтага ўнікальнага для нашай краіны аб’екта паспрыяе прытоку інвестыцый і стварэнню новых працоўных месцаў. Дарэчы, пастаянная ўвага турыстаў да будучага комплексу гарантаваная, бо на адлегласці 60 кіламетраў ад Маладзечна размяшчаюцца 17 санаторыяў і дамоў адпачынку. Да таго ж побач знаходзіцца паўтарамільённы Мінск.

Памятныя даты, звязаныя з жыццём і дзейнасцю М.-К. Агінскага і іншымі асобамі таго часу, якія маюць дачыненне да гісторыі Маладзечна, могуць паспрыяць развіццю падзейнага турызму. У прыватнасці, ужо сёлета ля замчышча плануецца рэканструяваць адзін з эпізодаў Айчыннай вайны 1812 года – апошні бой «непераможнай» арміі Напалеона.

Напрыканцы сустрэчы Фёдар Аляксандравіч зазначаў, што стварэнне турыстычна-гістарычнага комплексу добра ўпісваецца ў планы па трансгранічнаму супрацоўніцтву. Акрамя таго работа, накіраваная на папулярызацыю спадчыны М.-К. Агінскага дапаможа замацаваць за нашым горадам статус культурнай сталіцы Міншчыны.

Як стала вядома, Маладзечанскае замчышча ўвайшло ў шэраг культурна-гістарычных аб’ектаў, уключаных у дзяржпраграму «Замкі Беларусі». У рамках праграмы да 2018 года плануецца рэканструяваць або добраўпарадкаваць 38 замкаў, палацаў і замчышч. На гэтыя мэты дзяржава выдзяляе больш за 131 мільярд рублёў.

ginsky.stsby.com



Читайте также

Ночные заморозки и днем до +19°С. Рассказываем о погоде на большие выходные
По юго-восточной половине Беларуси сохранится влияние уходящего фронтального раздела, вслед за которым распространится область повышенного атмосферного давления, сформированная в прохладной неустойчивой воздушной массе.
12 человек погибли на железной дороге в Минской области с начала года
Больше всего случаев гибели — в зоне обслуживания Дзержинского РОВД, в районе Фаниполя.
«Два дня делали, но теперь уж красота!» Жители переулка Пионерского в Молодечно радуются новому асфальту
Сегодня Kraj.by проехал по переулку Пионерскому в Молодечно, жители которого в марте жаловались на плохую дорогу.