Опубликовано: 26 августа 2014, 10:50
27

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі наведаў Мядзел

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел 17 жніўня ўпершыню наведаў храм прыхода Святой Жываначальнай Тройцы ў Мядзеле.

Госця ад імя раённай улады віталі старшыня райвыканкама Ілья Шацько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, кіраўнік справамі райвыканкама Вадзім Рагавы, піша 22 жніўня “Нарачанская зара”.

Мітрапаліт Павел упершыню наведаў мядзельскі храм. У сваім звароце да духавенства і прыхаджан ён адзначыў прыгажосць новай царквы.

Пасля Боскай літургіі на памяць аб сумеснай службе госць падараваў прыходу абраз свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага.

Напрыканцы візіту Патрыяршы экзарх у суправаджэнні благачыннага Мядзельскай царкоўнай акругі протаіерэя Ігара Шалухі, прадстаўнікоў мясцовай улады наведаў цэнтр духоўна-маральнага развіцця “Гармонія” і пазнаёміўся з яго работай.

Паводле “Нарачанскай зары”



Читайте также

В Островце вечером сгорела хозпостройка
Вечером 4 мая в Островце загорелось хозяйственное здание на частном подворье.
Погрузучасток с железнодорожными путями построят в Вилейском лесхозе
О том, как предприятие справилось со сложностями, какие задачи перед собой ставит и как идет к их реализации, рассказывает директор Вилейского опытного лесхоза Дмитрий Гришкевич.