Опубликовано: 15 июня 2012, 12:16
85

Фэст у Будславе пройдзе з 6 па 7 ліпеня (ПРАГРАМА)

Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 6-7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе.

План сёлетніх мерапрыемстваў у Будславе:

6 ліпеня (пятніца)

13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруюць новапрэзбітары)
20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
21.00 — марыйныя Нешпары
23.00 — святы Ружанец
24.00 — працэсія і святая Імша

7 ліпеня (субота)

02.00 — распачынаецца моладзевая праграма ў палатачным гарадку02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі06.00 — святая Імша (цэлебруюць айцы бернардынцы)07.30 — святы Ружанец09.00 — святая Імша11.00 — святая Імша (падчас літургіі адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.

Як паведамлялася раней, з гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Святкаванням (але не ўрачыстасці) быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе. Разам з тым адпуст у Будславе можна будзе атрымаць і 2 ліпеня (у дзень урачыстасці). У гэты дзень Імшы адбудуцца ў 12.00 і 19.00.

Читайте также

Тренер ФК «Вилия» его талисман? Вилейчане обыграли ФК «Юность» со счетом 4:1
Футболисты ФК «Вилия» прервали серию поражений. 22 июня в домашнем матче вилейчане обыграли ФК «Юность» из Мяделя со счетом 4:1.
Неизвестные обчищают могилы в Молодечненском районе
В Молодечненском районе участились случаи краж с мест захоронений. Как правило, преступники похищают металлические ограждения, бордюры, гранитные вазы. 
«Городская жизнь - это тюрьма, а сельская - свободная!» Почему горожане едут на дискотеку в деревню, спросили у танцоров ретро вечеринки в Хожово
Выходные можно провести не только с пользой, но и весело. Так считают молодечненцы, которые отправились на дискотеку в сельский дом культуры агрогородка Хожово.