Опубликовано: 30 ноября 2016, 14:13
47

"І ўзышла над Беларуссю зоркай…". У Мядзельскім музеі праходзіць выстава, прысвечаная 80-годдзю артысткі Марыі Захарэвіч

Да 80-гадовага юбілею народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч у Мядзельскім музеі Народнай славы праходзіць выстава пад назвай «І ўзышла над Беларуссю зоркай…».

На выставе прадстаўленыя фотаздымкі з фондаў музея, паведамляе сайт газеты "Нарачанская зара”. Яны зробленыя падчас сустрэч Марыі Георгіеўны з землякамі ў Мядзеле, на запісах тэлевізійных перадач, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, у тым ліку са спектакляў «Навальніца», «Аптымістычная камедыя».

Яшчэ наведвальнікі могуць пазнаёміцца з артыкуламі, у якіх распавядаецца пра жыццё і творчасць Марыі Захарэвіч, успамінамі яе стрыечнай сястры.



Читайте также

Погрузучасток с железнодорожными путями построят в Вилейском лесхозе
О том, как предприятие справилось со сложностями, какие задачи перед собой ставит и как идет к их реализации, рассказывает директор Вилейского опытного лесхоза Дмитрий Гришкевич.
В Островце вечером сгорела хозпостройка
Вечером 4 мая в Островце загорелось хозяйственное здание на частном подворье.